Затрыманні за абразы службовых асоб працягваюцца ў Гродне. Жыхарку Наваградка Ірыну Трафімік асудзілі, бо яна ўзяла ў рукі бел-чырвона-белы сцяг, калі яе папрасіў міліцыянт. У гродзенскіх актывістаў і журналістаў прайшлі ператрусы — па справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і па «тэрарызме». Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў Гродне і вобласці з 12 да 18 ліпеня.
37-гадовага шматдзетнага вадзіцеля-міжнародніка з Гродна затрымалі за «абразы прэзідэнта і дзяржслужачых», а таксама «пагрозы расправай над міліцыянтамі». У дачыненні да яго распачалі крымінальныя справы за абразы прэзідэнта і службовых асоб. Таксама ідзе праверка па фактах распальвання сацыяльнай варожасці і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Мужчына з мінулага года неаднаразова размяшчаў у Telegram-каналах негатыўныя каментары ў адрас службовых асоб і праваахоўнікаў, заклікаў да гвалту над імі, лічаць у міліцыі.
У кватэры затрыманага былі выяўленыя дымавыя шашкі, піратэхніка, газавыя балончыкі, лазеры.
Зняволеную Галіну Дзербыш трое сутак трымалі ў карцэры гродзенскай турмы. Увесь гэты час ёй не давалі таблетак. Выйшла яна адтуль з сінякамі на твары і пабітымі нагамі. Магчыма, яна падала з-за дрэннага самаадчування. Жанчына працягвае заставацца ў адзіночнай камеры, паведамляе «Гарадзенская вясна».
Галіну Дзербыш затрымалі 10 снежня 2020 года. Пенсіянерку затрымалі пасля ператрусу па арт. 289 КК «Акт тэрарызму». Яна — фігурантка «справы Аўтуховіча».
Чытайце таксама:
Актывістаў са Слоніма выклікаюць у Слонімскі РАУС. Позвы ў міліцыю атрымалі Алесь Масюк, Віктар Марчык, Міхаіл Сашко.
Ім неабходна ў панядзелак, 19 ліпеня, з]явіцца да маёра міліцыі Мацкевіча. Ён адзначыў, што іх выклікаюць для прафілактычнай гутаркі. Позвы да розных міліцыянтаў атрымалі яшчэ каля 10 слонімцаў. Перш за ўсё выклікаюць тых, хто ў мінулым годзе праходзіў па артыкуле 23.34 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», паведамляе «Гарадзенская вясна».
Жыхарку Наваградка Ірыну Трафімік асудзілі, бо яна ўзяла ў рукі бел-чырвона-белы сьцяг, калі яе папрасіў міліцыянт. Прысуд вынес суд Дзятлаўскага раёну 8 ліпеня, паведамляе «С**бода».
Суд Дзятлаўскага раёну Горадзенскай вобласьці прызнаў Ірыну Трафімік вінаватай у незаконным пікетаваньні зь лёзунгамі 19 чэрвеня, калі яна адпачывала ў лесе ля ракі Моўчадзь, паблізу вёскі Баравікі Дзятлаўскага раёну.
Паводле пратаколу, жанчына «публічна дэманстравала сьцяг бел-чырвона-белай афарбоўкі, які быў у яе руках, пры гэтым выгуквала лёзунг „Жыве Беларусь!“».
Ірына віны не прызнала. Яна расказала, што прыехала пакупацца. Неўзабаве на месца адпачынку прыехаў міліцыянт, бо на адным з намётаў каля ракі нехта ўстанавіў бел-чырвона-белы сьцяг.
Выявілася, што сьцяг належыць жыхару Наваградка Віктару Мацкевічу. Яго затрымалі за гэта і асудзілі на 30 дзён арышту.
Побач з намётамі нехта паставіў яшчэ адзін бел-чырвона-белы сьцяг. Каму ён належаў, ня высьветлілі. Міліцыянт папрасіў Ірыну Трафімік, якая стаяла побач, аднесьці сьцяг у машыну міліцыі. Тая так і зрабіла. Калі яна брала сьцяг у рукі, сказала: «Жыве Беларусь». У той момант да яе прэтэнзій у міліцыі не было.
Ірыну затрымалі празь некалькі дзён на судзе ў Мацкевіча, калі яна абуралася тым, якія паказаньні даюць сьведкі-міліцыянты ў судзе. Праз гэта ў яе ўзьнік канфлікт з намесьнікам начальніка Дзятлаўскага РАУС Уладзімерам Сьвятохам. Тады Трафімік даведалася, што яе вінавацяць у «незаконным пікетаваньні».
Ірына Трафімік — маці дваіх непаўналетніх дзяцей. Раней яе звольнілі з працы на «Водаканале» пасьля ранейшага суду за «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».
У судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна 15 ліпеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Сакалоўскага. За падзеі 6 верасня 2020 года яго абвінавацілі па арт. 342 КК (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), паведамляе «Вясна».
Пацярпелых амапаўцаў дапыталі 14 чэрвеня і 5 ліпеня. Яны супярэчылі сваім ранейшым паказанням, адмаўляліся ад сваіх ранейшых матэрыяльных патрабаванняў да абвінавачанага.
15 ліпеня працягнуўся допыт астатніх пацярпелых, а таксама сведкаў (таксама супрацоўнікаў АУС). Пацярпелы Базылевіч не з’явіўся, а Лісаў выступаў на судовым пасяджэнні, знаходзячыся за шырмай. Іх дадзеныя залегендзіраваны.
Суддзя Маргарыта Ланцэвіч прапанавала Лісаву праглядзець 10-хвіліннае відэа з падзей 6 верасня. Сябе там Лісаў ўбачыў тройчы (пазнаў «па вачах»), а вось Сакалоўскага — ні разу.
«Не бачыў і на відэа Сакалоўскага няма, там мітусня была, я не ведаю, хто мяне штурхаў. Я ў вочы Сакалоўскага не бачыў, не ведаю», — растлумачыў Лісаў.
Затым суд прыступіў да допыту сведак. Таксама за шырмай. Сведкі Валянцін Сташэўскі, Ігар Шабанаў і Ангеліна Нагорная не ведаюць Сакалоўскага.
Суддзя вырашыла паўтарыць выклік на судовы працэс пацярпелага і сведкі, якія не явіліся. Акрамя гэтага, плануецца выклік 14-ці незалегендзіраваных сведак. У судзе абвешчаны перапынак да 19 ліпеня, 14.45.
Чытайце таксама:
Чытайце также:
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…