У старшыні РГМА «Грамадзянскі форум» Маргарыты Савіцкай 15 ліпеня прайшоў ператрус дома. У яе забралі тэхніку, паведамілі Hrodna.life прадстаўнікі арганізацыі. Інфармацыю пра гэта таксама апублікавала праваабарончая арганізацыя «Вясна».

На 18.30 вядома, што Маргарыта паехала з бацькам у міліцыю. Таксама апытваюць намесніка старшыні Ігара Нікіціна ў Магілёве.

UPD 19.15. На 19.00 іх адпусцілі. Па якой справе і ў якасці каго яны праходзіць, пакуль даведацца не ўдалося.

«Грамадзянскі форум» — рэспубліканская грамадская маладзёжная арганізацыя з дваццаціпяцігадовай гісторыяй. «Мы незалежная афіцыйна дзеючая ліберальная моладзевая арганізацыя, у якую аб’ядноўваюцца маладыя людзі па ўсёй краіне, каб разам самарэалізоўвацца, развіваць сябе і адначасова — грамадства, у якім яны жывуць», — лічаць стваральнікі.

Чытайце таксама: