Дзверы ў доме палітыка Аляксандра Мілінкевіча ў вёсцы Бершты апламбаваныя. Пра прычыну ператрусу і ці заведзеная на яго крымінальная справа, Мілінкевіч не ведае, паведамляе «Белсат».

Сам палітык знаходзіцца за мяжой.

Запламбаваныя дзверы ў доме.
Запламбаваныя дзверы ў доме. Фота: «Белсат»

Аляксандр Мілінкевіч — пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі, экс-кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі на выбарах 2006 году. Быў выкладчыкам ГрДУ, краязнаўцам, намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама ў 90-я. Потым сышоў у апазіцыю. Кіраваў гродзенскім грамадскім аб’яднаннем «Ратуша». Стварыў «Рух «За Свабоду». У 2019 годзе зарэгістраваў у Варшаве фонд «Вольны беларускі ўніверсітэт».

Чытайце таксама: