Летні пікнік: халаднік з каўбасой, грэнкі і вішнёвы кампот. Збіраемся на прыроду за паўгадзіны

Пікнік у цені на прыродзе — добры варыянт для летняга выхаднога. У кватэры ў гэты час душна, а на сонца — горача. Колькі часу трэба, каб сабраць перакус для пікніка? Карэспандэнткі Hrodna.life праверылі на ўласным досведзе. За паўгадзіны падрыхтавалі халаднік і салат, падсушылі грэнкі і зварылі вішнёвы кампот.

Патрэбныя прадукты і квэст з бураком

Да халадника трэба купіць марынаваныя буракі, кефір і вараную каўбасу.

Аказалася, што ў летні час буракі сталі дэфіцытным таварам на Альшанцы. Знайсці іх у гэтым раёне не атрымалася. Напэўна, раскупілі гараджане для халаднікоў. Але квэст па пошуку ўсё роўна быў паспяховым. Буракі прывезлі з Вішняўца.

Набор прадуктаў, з якога гатавалі пачастунак да пікніка

Вішні для кампоту ўжо саспелі на лецішчы (або можна купіць на базары). У гатовы кампот можна дадаць лёд.

Гародніну для летняга салата таксама ў асноўным прывезлі з лецішча. Дакуплялі толькі салеру і смятану для запраўкі.

Грэнкі рабілі са звычайнага батона.

На ўсе прадукты выдаткавалі прыкладна 10 рублёў.

Ужо гатуем. Час пайшоў!

У першую чаргу гатуем кампот. Пакуль грэецца вада, прамываем вішні. Калі вада закіпіць, засыпаем ягады і пакідаем настаяцца і астыць.

Халаднік гатуем з каўбасой. Рэжам вараную каўбасу і свежыя агуркі, дадаем марынаваныя буракі і заліваем кефірам. Ставім у халадзільнік. Падаваць халаднік будзем са смятанай.

Халаднік на кефіры з марынаваным бураком, свежым агурком і варанай каўбасой

Чытайце таксама: Не только холодник и окрошка. Смотрите тест-конструктор супов для жаркого лета

Летні салат прыгатуем з агуркоў, памідораў і салеры. Усё рэжам і запраўляем смятанай.

Лустачкі батона для грэнак абсмажым на сухой патэльні без алею. Калі пасыпаць іх цукрам, атрымаецца, як у дзяцінстве.

Гэта Кіра. У яе ў руцэ грэнка, прыгатаваная «як у дзяцінстве»

Адчуць сябе «крыху арыстакратамі»

На двор узялі плед, талеркі для халадніка, прыборы і куфлі - каб адчуць сябе крыху арыстакратамі.

На ўсялякі выпадак захапілі спрэй ад камароў (спойлер — ён спатрэбіўся). Усё склалі ў кошык і пайшлі на пікнік.

Разам з ўражаннямі ад адпачынку на прыродзе прынеслі з сабой букет палявых кветак.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025