Пікнік у цені на прыродзе — добры варыянт для летняга выхаднога. У кватэры ў гэты час душна, а на сонца — горача. Колькі часу трэба, каб сабраць перакус для пікніка? Карэспандэнткі Hrodna.life праверылі на ўласным досведзе. За паўгадзіны падрыхтавалі халаднік і салат, падсушылі грэнкі і зварылі вішнёвы кампот.
Патрэбныя прадукты і квэст з бураком
Да халадника трэба купіць марынаваныя буракі, кефір і вараную каўбасу.
Аказалася, што ў летні час буракі сталі дэфіцытным таварам на Альшанцы. Знайсці іх у гэтым раёне не атрымалася. Напэўна, раскупілі гараджане для халаднікоў. Але квэст па пошуку ўсё роўна быў паспяховым. Буракі прывезлі з Вішняўца.
Вішні для кампоту ўжо саспелі на лецішчы (або можна купіць на базары). У гатовы кампот можна дадаць лёд.
Гародніну для летняга салата таксама ў асноўным прывезлі з лецішча. Дакуплялі толькі салеру і смятану для запраўкі.
Грэнкі рабілі са звычайнага батона.
На ўсе прадукты выдаткавалі прыкладна 10 рублёў.
Ужо гатуем. Час пайшоў!
У першую чаргу гатуем кампот. Пакуль грэецца вада, прамываем вішні. Калі вада закіпіць, засыпаем ягады і пакідаем настаяцца і астыць.
Халаднік гатуем з каўбасой. Рэжам вараную каўбасу і свежыя агуркі, дадаем марынаваныя буракі і заліваем кефірам. Ставім у халадзільнік. Падаваць халаднік будзем са смятанай.
Чытайце таксама: Не только холодник и окрошка. Смотрите тест-конструктор супов для жаркого лета
Летні салат прыгатуем з агуркоў, памідораў і салеры. Усё рэжам і запраўляем смятанай.
Лустачкі батона для грэнак абсмажым на сухой патэльні без алею. Калі пасыпаць іх цукрам, атрымаецца, як у дзяцінстве.
Адчуць сябе «крыху арыстакратамі»
На двор узялі плед, талеркі для халадніка, прыборы і куфлі - каб адчуць сябе крыху арыстакратамі.
На ўсялякі выпадак захапілі спрэй ад камароў (спойлер — ён спатрэбіўся). Усё склалі ў кошык і пайшлі на пікнік.
Разам з ўражаннямі ад адпачынку на прыродзе прынеслі з сабой букет палявых кветак.
Чытайце таксама:
- Гатуй хутка, еш павольна. Блінцы з начынкай для нядзельнага сняданку
- Гатуй хутка, еш павольна. Аўсянаблін з начыннем на выбар да нядзельнага сняданку
- Гатуй хутка, еш павольна. Хачапуры на тварожным цесце і грэйпфрутавы фрэш для нядзельнага сняданку
- Гатуй хутка, еш павольна. Панкейкі з гарбуза і ягадны смузі для нядзельнага сняданку
- Готовь быстро, ешь медленно. Творожная запеканка к воскресному завтраку