На адкрыццё Усходняга моста 17 ліпеня ў Гродна прыедзе Аляксандр Лукашэнка, паведамляе telegram-канал «Гродно Медиа Group». У 21:00 распачнецца святочная праграма з канцэртам, светавым шоу і салютам. Сцэну ўсталявалі на дарозе каля новага моста. У мэтах бяспекі на мерапрыемства змогуць патрапіць не ўсе.

UPD. Адкрыццё моста адмянілі з-за надвор’я


З-за праліўнога дажджу, які абрынуўся на Гродна ўвечары 17 ліпеня, адкрыццё моста і візіт Лукашэнкі адмянілі.

Лукашэнка прыедзе ў Гродна на адкрыццё новага моста
Падрыхтоўка да адкрыцця. Фота: АвтоГродно

Сцэну, два вялікіх экрана і акустычную сістэму пачалі ўсталёўваць 15 ліпеня. Увечары 16 ліпеня адбылася трэніроўка лазэрнага шоў і запуска салюта, - перадае АвтоГродно. Для тых, хто не зможа патрапіць на мерапрыемства, яго ў прамым эфіры пакажуць на экране на Савецкай плошчы.

Читайте также: Что вы знаете о мостах и мостиках Гродно?

Рух транспарта па Усходнім мосце планавалі ўрачыста адкрыць на Дзень Незалежнасці - 3 ліпеня 2021 года. Але адкрыццё перанеслі на 17 ліпеня. Яго прымеркавалі да гадавіны вызвалення Гродна ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў.

Чытайце таксама: