Бар «Lunatic» 13 ліпеня апублікаваў паведамленне аб продажы або здачы ў субарэнду. Але 14 ліпеня ўладальнікі ўсё ж вырашылі перавезці ўсю маёмасць бара ў Мінск, адмовіўшыся ад арэнды ў Гродне.
Ад іншых каментароў Hrodna.life яны адмовіліся.
Што ўваходзіла ў продаж?
У продаж уваходзіла ліцэнзія, дагавор арэнды на пяць гадоў (па самай нізкай стаўцы ў горадзе), сістэма кандыцыянавання і вентыляцыі, разлічаная пад кальяны, поўны камплект музычнага абсталявання (калонкі, пульт, сабвуфер, святламузыкай).
Таксама з пакупкай ўладальнік мог набыць прафесійнае барнае абсталяванне, посуд, вырабленую для бара дызайнерскую мэблю. Яна ўключае барную стойку і сталы з граніту, а таксама неонавую шыльду. У памяшканні таксама знаходзяцца два санвузла, мыйны цэх, склад і гардэроб.
Разам з установай прадавалі акаўнты ў Instagram, Google і Яндэкс. Магчымы быў продаж разам з юрыдычнай асобай або
здача ў субарэнду. Кошт дагаворны.
Вечарыны і кактэйлі
Бар «Lunatic» знаходзіўся па вул. Урыцкага, 5. Ён адкрыўся ў жніўні мінулага года і прапрацаваў менш за год. Бар спецыялізаваўся на кактэйлях. Там таксама праходзілі Dj-вечарынкі.
⠀