29 чэрвеня стаў апошнім працоўным днём для галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя-Наркалогія” Максіма Варанко. Ён звольніўся па пагадненні бакоў. Некаторыя звязваюць cыход галоўнага лекара з падзеямі пасля выбараў. Варанко сцвярджае, што вырашыў сысці, каб заняцца ўласнымі праектамі.
Аб звальненні галоўнага лекара Hrodna.life паведамілі некалькі крыніц. Інфармацыю пацвердзілі ў яго прыёмнай.
Максім Варанко
- У 2000 годзе з адзнакай скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (ГрДМУ) па спецыяльнасці “Лячэбна-прафілактычная справа”.
- Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.
- У 2006 годзе скончыў клінічную ардынатуру ГрДМУ па спецыяльнасці “Псіхіятрыя”.
- Галоўны пазаштатны спецыяліст па наркалогіі Упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
- Амаль 10 гадоў быў галоўным лекарам “Псіхіятрыі-Наркалогіі”.
- Быў самым маладым галоўным урачом у Гродне – узначаліў установу ў 35 гадоў.
Некаторыя суразмоўцы Hrodna.life палічылі, што звальненне Максіма Варанко звязанае з візітам Уладзіміра Караніка ва ўстанову або з актыўнай пазіцыяй ягоных супрацоўнікаў. “Гэта [візіт Караніка – заўв. Hrodna.life] было ў верасні [2020], а сыходжу я ў ліпені [2021]. <…> Увесь горад абмяркоўвае гэтую інфармацыю. Гэта на самай справе маё рашэнне”, – пракаментаваў Максім.
Чытайце таксама: Бег, чай и котики. Что поможет от стресса, если к психологу не дойти
Падаў на звальненне яшчэ ў красавіку
Яго кантракт заканчваўся ў лютым 2022 года, але заяву на звальненне Максім падаў яшчэ ў красавіку 2021 года.
– У мяне ёсць іншыя інтарэсы, якія я хацеў бы развіваць. У наступным годзе было б 10 гадоў, як я галоўны лекар. У прынцыпе, у адміністрацыйным плане мне расці не вельмі цікава: я зразумеў, што я больш застаўся лекарам. Заставацца на гэтай пасадзе далей? [ Не цікава] – я ўжо ўсё ведаю.
Таму яшчэ ў красавіку я падаваў заяву на звальненне. Проста з улікам абставінаў – у тым ліку, што я быў старшынём на выпускных іспытах на медыка-псіхалагічным факультэце ў Гродзенскім медуніверсітэце, – прасіў, каб мяне вызвалілі ад пасады з 1 ліпеня.
Усе, я сёння атрымаў працоўную кніжку. Па пагадненні бакоў вызвалены ад займаемай пасады”.
Чытайце таксама: «Берите паузу». Как семья из Гродно живет с разными политическими взглядами и что об этом думает психолог
У планах – уласныя праекты
Максім пракаментаваў чуткі аб магчымым ад’ездзе. «Я застаюся ў Гродне, у Беларусі. Буду далей тут працаваць для гродзенцаў, для беларусаў, як гэта было дагэтуль. І нічога ў гэтым плане не мяняецца”.
Для пачатку ў ліпені былы галоўны ўрач плануе адпачыць. А пазней будзе “працягваць займацца тым жа, што люблю – псіхіятрыя, псіхатэрапія». Таксама ў яго ёсць ідэі іншых праектаў, але сутнасць іх Максім пакуль не раскрыў.
– Я ўвесь час працаваў у дзяржаўнай арганізацыі – 21 год. < … > Практыкі працаваць на сябе ў мяне яшчэ не было. Гэта зусім новы вопыт, які я хачу паспрабаваць. < … > Сёння ў мяне апошні дзень працы, заўтра першы дзень за ўсё маё жыццё, калі я на 100% не ведаю, чым буду займацца. Я падпрацоўваў студэнтам, потым я ведаў, куды я размяркуюся, што я буду рабіць далей. А цяпер гэта зусім іншы, новы вопыт. Ён для мяне цікавы тым, што сам сабе гаспадар, – сказаў Максім.
Хто будзе галоўным урачом?

Пакуль абавязкі галоўнага ўрача будзе выконваць Сяргей Букін, намеснік галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамогі, кандыдат медыцынскіх навук. Пазней старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік абярэ галоўурача з кандыдатур, прапанаваных Галоўным упраўленнем аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Чытайце таксама:



