Уласную мастацкую галерэю адкрыюць у гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti на пр. Янкі Купалы, 87. У галерэі «400 квадратаў» будуць экспанаваць прадметы сучаснага мастацтва. Першая выстава запрацуе 21 траўня.
Назва галерэі «400 квадратаў» звязана з яе памерам — менавіта такую плошчу зойме выставачная прастора.
У пятніцу, 21 траўня, у 19.00 на другім паверсе новай частцы ТРК адбудзецца вернісаж выставы-амажа, прысвечанай памяці беларускага мастака Захара Кудзіна. Раней выстава паспяхова прайшла ў Мінску ў Палацы мастацтва і была прымеркаваная да дня нараджэння мастака.
Амаж (ад фр. hommage — пашана) у мастацтве — праца-перайманне, жэст павагі іншаму мастаку.
Захар Кудзін вядомы сваім дынамічным абстрактным мастацтвам, якое ен вызначаў як «нэйра-арт». Займаўся жывапісам, скульптурай і музыкай. Кудзін — самы малады мастак, праца якога ўваходзіць у калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Ён скончыў жыццё самагубствам у канцы 2019 года. Яму было 33.
Сярод іншага, Кудзін натхняўся каляровымі фігурамі на гарадскіх будынках, якімі ЖЭСы зафарбоўваюць графіці і надпісы, і пераносіў іх на палатно. Творчы дыялог мастака з камунальнікамі стаў сюжэтам фільма «Чыстае мастацтва» Максіма Шведа.
Чытайце таксама: «Маршрут перестроен». Гродненец Максим Швед снял фильм про политические разговоры в такси
Што пакажуць на першай выставе
У праекце прынялі ўдзел аўтары розных узростаў і стылявых кірункаў. На выставе будуць паказаны і вялікія палотны самага Кудзіна. У экспазіцыі прадстаўлена ў тым ліку інтэрв'ю з Захарам Кудзіным, дзе ён шмат распавядае пра сябе, свае погляды на своечасовае мастацтва і жыццё. Адкрыюць вернісаж куратары з Мінска — Ірына Кандраценка, Вольга Мжэльская, Ілона Дзяргач і Наталля Кудзіна, маці Захара.
Якой будзе галерэя
У галерэі не будзе даглядчыкаў, ахоўнікаў і гідаў ў класічным разуменні. «На тое, каб пакінуць гледача сам-насам з творамі мастацтва, нас натхніў перформанс Марыі Абрамовіч „У прысутнасці аўтара“. У ходзе яго глядач садзіўся за стол насупраць Марыі і глядзеў ёй у вочы столькі часу, колькі яму спатрэбіцца», — распавёў Андрэй Бараноўскі, кіраўнік галерэяй «400 квадратаў».
Фармат галерэі прадугледжвае выставы сучасных аўтараў. Для кожнай канкрэтнай экспазіцыі «400 квадратаў» будзе рыхтаваць тэматычны аўдыягід. Для зручнасці яго варта спампаваць загадзя па спасылцы izi.TRAVEL.
«Гэта не проста галерэя — гэта ўтульная пляцоўка для правядзення выстаў, лекцый аб сучасным мастацтве, творчых сесій і майстар-класаў», — распавяла Алеся Матвеенак, маркетолаг ГЗК Triniti. Уваход на ўсе выставы будзе бясплатны.
Прэм’ерная экспазіцыя галерэі «400 квадратаў», выстава-амаж памяці Захара Кудзіна, будзе доўжыцца да 27 чэрвеня. Гадзіны працы галерэі супадаюць з працай ТРК Triniti: з 09:00 да 22:00.
Чытайце таксама: