Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле адметныя і цікавыя публікацыі гэтага тыдня. Калі штосьці прапусцілі, то самы час прачытаць.

Пра што піша студэнтка-палітзняволеная з Гродна

Гродзенка Кася Будзько знаходзіцца ў зняволенні з 12 лістапада 2020 года. Яна праходзіць абвінавачанай па «справе студэнтаў» у Мінску. У справе 12 абвінавачаных: студэнты, выкладчык і сябра Каардынацыйнай рады. Пакуль Кася за кратамі, яе сябры стварылі Instagram-акаўнт, у якім публікуюць лісты і малюнкі гродзенкі, якія прыходзяць з СІЗА.

Ліквідацыя “Цэнтра”, калонія для пенсіянера і праблемы конегадоўлі. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Кася Будзько

«Цэнтр гарадскога жыцця» ў Гродне ліквідуюць па рашэнні суда

Іск аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» разгледзелі ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці 12 траўня. Суддзя Юлія Баклажац вынесла рашэнне: іск пракурора Гродна задаволіць, арганізацыю — ліквідаваць.

Павел Можейко в Экономическом суде Гродненской области
Павел Мажэйка ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці. Фота: Алена Кавальчук

Абласны суд зрабіў больш жорсткім пакаранне пенсіянеру, які штурхнуў амапаўца

У Гродзенскім абласным судзе 13 траўня перагледзелі крымінальную справу Юзафа Нямеры. Яго раней асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за пінок у сцягно амапаўцу. А цяпер замянілі «хімію» на калонію.

Сумясціць прабежку і збор смецця: у Гродне пройдзе плогінг-забег

Першы ў Беларусі плогінг-тур стартуе 15 траўня. Удзельнікі будуць у час бегу прыбіраць смецце. 23 траўня забег пройдзе ў Гродне ў раёне аэрадрома Караліно.

Ліквідацыя “Цэнтра”, калонія для пенсіянера і праблемы конегадоўлі. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Адзін з плогінг-забегаў, 2019 год. Фота: facebook.com/plogging.belarus

Пад Лідай коні прыносяць «золата», але на дах для іх грошай няма

Іх радаводы запісаныя, гены замарожаныя, імёны захаваныя. На адпаведнасць найвышэйшым стандартам у іх праверана ўсё, аж да валасяных цыбулін. Яны здымаліся ў кіно і заваёўвалі еўрапейскае «золата». Гэта — коні са стайні «Эйтуны» саўгаса «Лідскі». Адна з тутэйшых парод захавалася з часоў Вялікага Княства Літоўскага, другая — адзіная выведзеная ў Беларусі.

Ліквідацыя “Цэнтра”, калонія для пенсіянера і праблемы конегадоўлі. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць
Жарабяты з адзінага ў Гродзенскай вобласці племянной канюшні ў Эйтунах

«Ёсць 30 секунд каб укрыцца». Гродзенка пераехала ў Ізраіль — і адразу патрапіла ў гарачую кропку

Гродзенка Алена Турэўская з сынам Іллёй у красавіку 2021 года пераехала жыць у Ізраіль. Яны пасяліліся ў Ашкелоне, 15 км ад сектара Газа. Праз месяц гродзенцы вымушаны былі хавацца ад палестынскіх ракет.

После ракетной атаки в городе Ашкелон. Фото: The Times Of Israel
Пасля ракетнай атакі ў горадзе Ашкелон. Фота: The Times Of Israel

У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.

Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!

З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.