Сумясціць прабежку і збор смецця: у Гродне пройдзе плогінг-забег

Першы ў Беларусі плогінг-тур стартуе 15 траўня. Удзельнікі будуць у час бегу прыбіраць смецце. 23 траўня забег пройдзе ў Гродне ў раёне аэрадрома Караліно.

Плогінг (ад шведск. plocka upp — забіраць, і jogging — бег трушком) — міжнародны экалагічны рух, збор смецця ў час бегу трушком. Яго прыдумаў шведскі актывіст Эрык Альстрэм ў 2016 годзе. Цяпер да руху далучыліся каля 50 краін.

Даведаўшыся пра ідэю плогінг-туру ў Беларусі, заснавальнік руху Эрык Альстрэм запісаў відэазварот да беларусаў:

У Гродне прабегчыся і пазбіраць смецце можна будзе 23 траўня ў раёне аэрадрома Караліно. Маршрут складзе каля 3 км, па часе зойме 1−1,5 гадзіны. Мясцовыя актывісты загадзя праверылі маршрут на бяспеку і наяўнасць смецця. Мерапрыемства ўзгоднена з мясцовымі ўладамі.

«У нас задача звычайна не сабраць усё смецце, гэта не мусіць ператварацца толькі ў прыборку. Калі смецця шмат, мы стараемся бегчы далей, падтрымліваючы тэмп. Потым, калі трэба, паўтараем забег у тым жа месцы і прыбіраем зноў, або людзі самі прыходзяць і прыбіраюць», — распавёў Hrodna.life заснавальнік плогінгу ў Беларусі Аляксандр Беўз. Цяпер у камандзе арганізатараў чатыры чалавекі.

Як бегчы, што ўзяць з сабой

Бегаць і прыбіраць смецце ў Беларусі пачалі ў 2019 годзе ў Мінску і ваколіцах. У 2020 узялі паўзу праз пандэмію. Сёлета працягнулі: 15 траўня стартуе плогінг-тур па ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Перад забегам пройдзе інструктаж і размінка. На кантрольных кропках удзельнікі сартуюць сабранае смецце па тыпах адходаў і узважваюць яго. Гэта дапаможа навучыцца правільнаму сартаванню і дома. Сабранае смецце здадуць на перапрацоўку.

Што ўзяць з сабой:

  • Свой тэрмакубак для пікніка, бутэлечку для пітной вады на час прабежкі. Забег імкнуцца зрабіць максімальна экалагічным, а значыць, без аднаразовага посуду.
  • Трэба надзець спартыўнае (закрытае) адзенне і абутак, якія не шкада выпацкаць. Загадзя апрацуйце адзенне і абутак для прабежкі сродкам ад кляшчоў! З сабой можна ўзяць чысты камплект, каб пераапрануцца.
  • Смартфон для сувязі з арганізатарам і арыентавання на маршруце.
  • У залежнасці ад прагнозу надвор’я — дажджавік, сонцаахоўны крэм, галаўны ўбор.
  • Дробныя рэчы варта пакласці ў невялікі заплечнік або торбачку на пояс, якія не будуць замінаць у час прабежкі. Рэчы таксама можна будзе пакінуць пад наглядам на стартавай кропцы або ў машыне.

Для ахвотных падрыхтавалі асобныя маршруты па спартыўным арыентаванні са зборам смецця. Каб паўдзельнічаць, трэба ў форме рэгістрацыі напісаць, што хочаце бегчы дыстанцыю спартыўнага арыентавання, і ўзяць свой компас (можна ўсталяваць праграму ў смартфоне).

У арганізатараў будуць запасныя пальчаткі, пакеты і пітная вада для папаўнення запасаў. На фінішы можна будзе памыць рукі з мылам.

Адзін з забегаў у Менску, 2019 год. Фота: facebook.com/plogging.belarus

Пасля прабежкі ўдзельнікаў чакае адпачынак, пікнік, у час якога можна знаёміцца і гутарыць, падарункі ад партнёраў руху і фотазона.

Удзельнічаць у забегу могуць усе ахвотныя, але трэба загадзя зарэгістравацца па спасылцы. Непаўнагадовым спатрэбіцца прысутнасць бацькоў (законных прадстаўнікоў) або іх пісьмовая згода (узор).

Забегі ладзяць пры падтрымцы прадстаўніцтва Volkswagen у Беларусі (кампанія прадастаўляе транспарт для плогінг-туру і падарункі ўдзельнікам), «Цэнтра экалагічных рашэнняў», эколагаў.

Калі: 23 траўня, 17:30.
Дзе: Гродна, Юбілейнае возера (месца старту ёсць на мапе).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025