Навіны

Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута прызналі палітвязнямі

Праваабарончы цэнтр «Вясна» 31 сакавіка прызнаў палітвязнямі старшыню непрызнанага ўладамі саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс і прадстаўнікоў Саюза Анджэя Пачобута, Ірэну Бернацкую, Марыну Цішкоўскую і Ганну Панішаву.

Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка. На наступны дзень яе асудзілі на 15 сутак за арганізацыю свята «Казюкі».

Чытай яшчэ: Дипломатический скандал: МИД Беларуси предложил польскому консулу в Гродно покинуть страну

25 сакавіка сілавікі правялі ператрус у журналіста і сябра Саюза палякаў Анджэя Пачобута. У яго вынялі тэхніку і дакументы. Пачобута даставілі ў СІЗА № 1 г. Мінска.

У той жа дзень прайшлі ператрусы ў Ірэны Бернацкай і Марыі Цішкоўскай, прадстаўнікоў грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску. Пасля пературсу Бернацкую і Цішкоўскую затрымалі.

Супраць прадстаўнікоў Саюза палякаў узбуджана крымінальная справа па ч.3. арт.130 КК — «Распальванне варожасці».

Чытай яшчэ: Белосток приостановил сотрудничество с Гродно из-за репрессий против поляков
«Патрабуем тэрмінова вызваліць з-пад варты прадстаўнікоў „Саюза палякаў Беларусі“ Анжаліку Борыс, Анджэя Пачобута, Марыну Цішкоўскую, Анну Панішэву, Ірэну Бернацкую, а таксама спыніць ціск і запужванне ў адносінах прадстаўнікоў нацыянальнай меньшасці ў Беларусі» — піша «Вясна»

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025