Першы аўтобусны прыпынак у мікрараёне Ласосна-4
З 11 сакавіка да мікрараёна Ласосна-4 пачаў хадзіць аўтобус № 43, паведамляе сайт Гродзенскага аўтобуснага парку. Раней дабрацца ў гэты раёна горада можна было толькі на ўласным аўтамабілі, таксі, альбо пешшу ад канцавых прыпынкаў грамадскага транспарту.
Аўтобус № 43 будзе курсіраваць па маршруце «Фолюш» — «Ласосна-4» па будніх днях 3 разы на дзень да 31 сакавіка.
Ад 1 красавіка яго заменіць маршрут № 4.
«Нам маршрут патрэбны зранку, каб сын мог сам да школы дабірацца. Не заўсёды машына на хаду, таму аўтобус ратуе. Школа знаходзіцца на праспекце Янкі Купалы. Нязручна, што аўтобус ідзе толькі да Фолюша. Чакаем чацвёрты маршрут з красавіка», — расказала Hrodna.life жыхарка раёна Дар’я Фядотава-Вановіч.
Раён Ласосна-4 займае плошчу 13,3 гектары. Тут месцяцца блакаваныя дамы малапавярховай забудовы і каркасныя сядзібныя дамы. Зараз пабудавана каля 100 дамоў. Жыхары пачалі засяляць раён з 2016 года. У снежні 2020 года да Ласосна-4 правялі асфальтавую дарогу.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…