У Гродне аднавіла працу “Чабурэчная” на Віленскай, 1. У лістападзе 2020 года ўстанова закрывалася на “эпідэміялагічныя вакацыі”.

Меню ўстановы не змянілася. Час працы скарацілі да 20.00 (раней “Чабурэчная” працавала да 22.00). “Пакуль толькі ўваходзім ў графік”, – растлумачылі Hrodna.life ва ўстанове. Кавярня адкрыта з 20 студзеня. Пазней час працы плануюць падоўжыць.

З новаўвядзенняў – дадатковыя опцыі дастаўкі. Да сэрвісаў just-eat.by і carte.by, з якімі кавярня працавала і раней, дадаўся menu.by.

У Гродне зноў запрацавала "Чабурэчная" на Віленскай
Па словах супрацоўніцы, дастаўку сталі замаўляць часцей

“Чабурэчная” на Віленскай адчынілася у канцы 2019 года. Гэта адзіная кавярня ў горадзе з акцэнтам на класічныя чабурэкі ў меню. Установа ў нейкім сэнсе працягнула традыцыю знакамітай гродзенскай “Чабурэчнай” на Ажэшкі, якая спыніла працу ў 2017 годзе.

У 2020 годзе “Чабурэчная” на Віленскай ўжо спыняла працу з 5 красавіка па 20 траўня ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Чытайце таксама: Бизнес в Гродно-2020: коронавирус ударил сильно, проверки добивают выживших