Новым кіраўніком «Гродна Азот» стаў Ігар Ляшэнка, паведаміў Telegram-канал «Пул Первого». Да гэтага Ігар Ляшэнка ўзначальваў прадстаўніцтва «Гомельтранснафта Дружба» ў Мінску.

Ляшэнка ў 2018 годзе быў віцэ-прэм'ерам і курыраваў нафтахімічны комплекс і прамысловасць. Да гэтага ён чатыры гады ўзначальваў канцэрн «Белнафтахім». З 2006-га па 2013 год быў дырэктарам Гомельскага хімічнага завода. Потым стаў першым намеснікам старшыні «Белнафтахіма».