Навіны

У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

У Польшчы пачала дзейнасьць дыстанцыйная адукацыйная плятформа «Беларуская акадэмія», якая ажыцьцяўляе навучаньне на беларускай і расейскай мове паводле балёнскага працэсу з наступнай выдачай дыплёмаў аб вышэйшай адукацыі эўрапейскага ўзору, піша С**бода.

Хто стварыў платформу?

Ініцыятарам стварэньня «Беларускай акадэміі» стала прафэсарка Сьвятлана Куль-Сяльверстава, звольненая ў 2014 годзе з Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якая цяпер працуе ў Беластоцкім тэхнічным унівэрсытэце «Politechnika Białostocka».

«Мы рэалізавалі гэтую ідэю ўсяго за тры месяцы. Беларусы змогуць навучацца, не выяжджаючы зь Беларусі. Пры гэтым студэнты маюць статус стацыянарнага навучаньня», — паведаміла С**бодзе Сьвятлана Куль-Сяльверстава.

Хто будзе выкладаць?

Паводле яе слоў, у «Беларускай акадэміі» будуць выкладаць беларускія выкладчыкі:

«Прафэсары, дацэнты, палова зь якіх — тыя, каго з палітычных матываў пазбавілі працы. Ёсьць калегі зь Беларусі, але працуюць, напрыклад, у ЗША, Кітаі, Швэцыі, Фінляндыі, Літве, Польшчы, як я. Усяго нас каля 70 выкладчыкаў з імёнамі, досьведам і кваліфікацыяй».

Якія спецыяльнасці можна атрымаць?

Першай спэцыяльнасьцю, на якую адкрылі набор, стала адміністраваньне ў дзяржаўных органах, органах мясцовага самакіраваньня і бізнэсе. Гэтая спэцыяльнасьць адкрытая ў беластоцкай філіі Wyższa Szkoła Kadr Menedżerskich (Вышэйшая школа мэнэджмэнту).

«Мы не ствараем новую навучальную ўстанову. Мы заключаем дамовы з эўрапейскімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі на адкрыцьцё спэцыяльнасьцяў для студэнтаў зь Беларусі. Мы там выкладаем пераважна па-беларуску, але ёсьць і выкладаньне па-расейску, і адпаведна балёнскаму працэсу. А выпускнікі будуць атрымліваць дыплём той навучальнай установы, у якой адкрываецца і вядзецца навучаньне па пэўнай спэцыяльнасьці», — патлумачыла ініцыятарка «Беларускай акадэміі».

Хто можа вучыцца ў «Беларускай акадэміі»?

Сьвятлана Куль-Сяльверстава таксама кажа, што навучацца ў «Беларускай акадэміі» могуць і тыя студэнты, якія цяпер атрымліваюць адукацыю ў беларускіх ВНУ.

«Такія студэнты змогуць адначасова атрымаць дзьве адукацыі — зь беларускім дыплёмам у Беларусі і з эўрапейскім дыплёмам у нас. Навучаньне платнае, але мы вызначылі па мінімуму. Гэтыя грошы ідуць выключна на аплату выкладчыкаў, падаткі і тэхнічнае забесьпячэньне навучальнага працэсу. У нас няма рэктара, сакратарак і кабінэтаў».

Паводле яе слоў, у «Беларускай акадэміі» могуць вучыцца і тыя беларусы, якія вымушаныя былі ўцякаць ва Ўкраіну, Польшчу ці Літву ад рэпрэсій у Беларусі.

Якія планы?

Сьвятлана Куль-Сяльверстава кажа, што найбліжэйшым часам плянуецца адкрыць набор абітурыентаў яшчэ на адну спэцыяльнасьць — мэнэджэмэнт у тэлемэдыя і журналістыцы.

«Ёсьць дамоўленасьць пачаць набор у сакавіку. Гэтая спэцыяльнасьць будзе адкрытая ў іншай установе — у Вышэйшай школе фінансаў у Беластоку», — паведаміла яна і дадала, што ў плянах таксама дзейнасьць па пасьлядыплёмнай адукацыі.

«Беларуская акадэмія» стала другой дыстанцыйнай адукацыйнай плятформай пасьля адкрытай у лістападзе 2020 году дыстанцыйнай беларускай школы ва Ўкраіне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025