Гэта будзе першае ў Беларусі трохслаёвае пакрыццё купала, якое дазволіць займацца спортам у гарачае летняе надвор’е менавіта за кошт трэцяга пласта. Раней пабудаваныя ў Гродне хакейная і футбольная паветраапорныя канструкцыі - двухслаёвыя, піша grodnonews.by.

Паветраапорную канструкцыю памерам 80 на 38 метраў закупілі ў Славеніі і усталявалі летась. Унутры размесціцца адміністрацыйна-бытавы комплекс з распранальнямі, душавымі памяшканнямі, санвузламі, памяшканнямі для трэнераў і адміністрацыі. На тэрыторыі плануюцца яшчэ два адкрытыя корты. Мантаж іх пляцоўкі практычна завершаны. У выніку комплекс будзе складацца з шасці тэнісных кортаў.

Запрацавала сістэма «Разумны дом», якая дазволіць дыстанцыйна кантраляваць тэмпературу на кортах, вентыляцыю і іншыя функцыі купала.

Аб’ект уключылі ў абласную інвестыцыйную праграму на 2020 год. Інвестарам выступіла рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская тэнісная федэрацыя».