Генеральный консул Литовской Республики Йоланта Табайте открывает выставку "Метафоры литовского искусства" в Гродно
Выставу «Метафары літоўскага мастацтва» з фонду Саюза мастакоў прадставіла ў Гродне генеральны консул Літвы Йаланта Тубайтэ. Выстава арганізавана ў гонар святкавання 30-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы і ў гонар Дня абаронцаў свабоды. Прэзентацыя выставы прайшла ў будынку Генеральнага консульства Літоўскай рэспублікі ў Гродне 14 студзеня.
«Мы 30 гадоў вольныя і жывем у дэмакратыі. За гэта дзякуем і тым беларусам, якія 30 гадоў таму разам з намі адстойвалі нашу незалежнасць, дэмакратыю і свабоду слова», — сказала генеральны консул.
Экспазіцыя, прадстаўленая ў Гродне, раней у такім складзе не дэманстравалася. Яе сабралі спецыяльна для выставы. У экспазіцыі прадстаўлены 34 работы 25 лепшых жывапісцаў і графікаў Літвы другой паловы ХХ стагоддзя.
«Гэта ўнікальная выстава, — кажа дызайнерка Ірына Варкулевіч. — Тут прадстаўлены мастакі савецкага перыяду і мы бачым — яны тварылі на вышэйшым міжнародным узроўні. Тут сабраны самыя вядомыя майстры, сапраўдны залаты фонд Літвы».
«Некаторыя з гэтых работ старэйшыя за нас з вамі, але яны актуальныя і цяпер. — Я глядзела карціны і захаплялася. Мастакі ўжо тады былі ўнутрана вольныя. Яны верылі і спадзяваліся, што мы ўсе таксама будзем вольныя «, — падзялілася уражаннем ад выставы Йаланта Тубайтэ.
Паводле яе слоў, планавалася, што ў будынку консульства будуць рэгулярна праводзіцца выставы, сустрэчы з творчымі людзьмі, урачыстыя прыёмы ды іншыя мерапрыемствы.
«На жаль, зараз пандэмія ставіць нас у больш жорсткія рамкі. Спадзяюся, што зможам усё рэалізаваць, калі сітуацыя палепшыцца».
Чытай больш: Калядныя конікі - таксама «Пагоня». У Гродне адкрылі навагоднюю выставу Валянціны Шоба
Вершы і выцінанкі на цэлы год. Hrodna.life прадстаўляе яшчэ адзін каляндар — 2021
«Гэта мы!» Каляндар у беларускім стылі ад Сяргея Марозава выйдзе пры падтрымцы Hrodna.life
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…