Натхненне да фотапраекта дала песня Андрэя Мельнікава «Гэта мы». «Калі пачуў песню, усё адразу склалася», — расказаў фатограф. На прапанову паўдзельнічаць у праекце адклікнулася каля паўсотні гродзенцаў.

Сяргей Марозаў: «Карцінкі, якія паказваю — гэта не канчатковы варыянт (не хочацца пакуль яго „паліць“), — гэта нейкія прамежкавыя няўдалыя дублі, спробныя кадры або проста рабочыя моманты. Мадэлі на гэтым здымку: @vawiorka і конь Містыка»

На здымку і апрацоўку сюжэтаў спатрэбілася каля двух тыдняў. Каляндар ад Сяргея Марозава выйдзе пры падтрымцы Hrodna.life. Ён з’явіцца да сярэдзіны снежня. Набыць каляндар можна ў аўтара ці ў рэдакцыі за ахвяраванне. Так вы падтрымаеце фатографа і рэдакцыю незалежнага медыя.


Историк, фотограф и байкер Сергей Морозов: «Никогда не считал, что у меня талант»


«Не проста прыгожыя карцінкі»

«Перад здымкамі паглыбіўся ў гісторыю, глядзеў строі, чытаў аб традыцыях. Ну і сам зараз яшчэ больш сябе адчуваю сябе беларусам, бо прапускаю гэта праз сябе. Хочацца, каб у календары былі не проста прыгожыя карцінкі, каб перадаўся дух беларускага этасу».

Фотаздымкі календара — гэта вобразы, што ўявіліся Сяргею Марозаву, калі пачуў песню «Гэта мы» у выкананні Вольнага хору. «Расклаў першыя дзве страфы на выявы. Хацеў паказаць вялікі шлях, што прайшоў беларускі народ, пакуты з якімі мы сутыкнуліся зараз і адначасова — даць светлы погляд наперад. Сказаць, што мы не маем права усе гэта пакінуць, аддаць, забыць. Мы павінны гэта развіваць і глядзець у будучыню смела».

Валанцёры і ўдзельнікі - паўсотні гродзенцаў

На прапанову паўдзельнічаць у здымках адазваліся каля паўсотні гродзенцаў. «Гэта беларусы і беларускі, гарадзенцы, якія захоплены нацыянальнай ідэяй, ведаюць гістарычны шлях краіны, падтрымліваюць беларускую сімволіку і традыцыйныя строі», — кажа фатограф.

Частка з іх сталі мадэлямі фотапраекта, іншыя дапамагалі у візажы перад здымкамі, падрыхтоўцы лакацый і рэквізіту.

«Я патрапіла ў праект амаль выпадкова, — расказвае Вольга Карчагіна. — У адказ на просьбу прапанавала дапамогу. Нават не ведала, у якім праекце буду працаваць. Сама я не беларуска, сям’я бацькоў некалі пераехала сюды з Расіі. То мне тым больш цікава было пазнаёміцца з беларусамі, пабачыць прыгожыя строі і цікавых людзей».

У праекце Вольга візажыст, а ў штодзеннай працы — галоўны бухгалтар аднаго з прадпрыемстваў горада. «Візаж — гэта для сябе, для душы, для творчасці. Вось бачу, якія вы прыгожыя і шчаслівыя ў макіяжы і мне добра робіцца».

Марыя Куранава таксама адна з візажыстаў праекта. «Мне падабаецца, што мая праца дапамагае падкрэсліваць прыжагосць мадэляў. Увогуле, маляваць на тварах — незвычайна і крэатыўна». Марыя — студэнтка каледжа мастацтваў. Удзел у здымках календара для яе — адзін з першых сур’езных праектаў. «Падабаецца, што я тут задзейнічана нараўне з іншымі, што ў ва мне бачаць прафесіянала. Гэта новыя цікавыя эмоцыі».

Сяргей Марозаў працуе нам праектам разам з жонкай, Наталляй Марозавай. Яна здымае на відэа бэкстэйдж праекта. У роліку можна будзе пабачыць, як праходзілі здымкі і што засталося па-за абранымі выявамі календара. Для Наталлі гэта дэбют у відэаздымках і першая сумесная з мужам праца.

Наталля Марозава здымае бэкстэйдж для відэароліка праекта. Фота Ірыны Новік

«Пачалося з таго, што ў Сяргея з’явілася шмат вольнага часу — ён звольніўся з універсітэту, — кажа Наталля. Калі стаў думаць пра падтрымку з відэа, прапанаваў мне, бо я заўжды побач. Зараз вучуся, асвойваю відэа на хаду».

«Мы усе зараз вучымся», — дадае Марозаў, — быць беларусамі, рабіць сваю справу, меркаванні свае адстойваць".

Лукашенко подставили? Фото, на фоне которого он выступал в Гродно, взяли без разрешения автора

Як атрымаць каляндар

Каляндар будзе падрыхтаваны і выдадзены да сярэдзіны снежня. Усе удзельнікі праекта атрымаюць па асобніку бясплатна. Іншыя змогуць набыць каляндар у Сяргея Марозава, ці ў рэдакцыі Hrodna.life за ахвяраванне. Так вы зможаце падтрымаць аўтара праекта і рэдакцыю незалежнага медыя.

Некаторыя ранейшыя працы Сяргея Марозава можна пабачыць тут:

Што паглядзець у Гродне? Фатограф Сяргей Марозаў прадставіў відэагід для турыстаў з вышыні птушынага палёту

Сяргей Марозаў прадставіць «вогненныя» фотаздымкі на прэзентацыі праекта In Flamma Ignis

Гродзенскі фатограф зрабіў атмасферныя здымкі новага кола агляду

Выглядае шэдэўральна: паглядзіце з вышыні на дарогі Гродна і аўтамабілістаў. Новае відэа ад Сяргея Марозава

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэдактарка спецпраектаў, рэпарцёрка, фатографка і відэографка. У журналістыцы з 2015 года. Удзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі рэбрэндынгу выдання «Твой стыль» і стварэнні «Hrodna.life». Паводле адукацыі Ірына інжынер-механік, таму не цураецца тэхнічна-складаных фарматаў.

Найчасцей піша сацыяльныя рэпартажы. Любімая справа — вынаходзіць ровар і ставіць амбітныя мэты для ўсіх, хто не паспеў схавацца.

Матэрыялы Ірыны Новік былі адзначаны дыпломамі многіх конкурсаў.