Выцінанкі ад гродзенскага майстра Станіслава Муліцы і вершы народнай паэткі з Гродна Дануты Бічэль сталі асновай новага настольнага каляндара ад Hrolna.life. Ён складаецца з 12-ці картак. На кожнай — аўтарская выцінанка і верш на абароце.

У сюжэтах выцінанак ад Станіслава Муліцы ёсць і блізкія да традыцыйных узоры, і вельмі аўтарскія сюжэтныя творы.

Выцінанкі Станіслава Муліцы з каляндара Hrodna.life на 2021 год

Выцінанка — від традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта ажурны ўзор, выразаны з белай ці каляровай паперы. Выцінанкі бываюць геаметрычнымі, расліннымі, ці нават сюжэтнымі, з выявамі людзей ці жывёл. У Беларусі выцінанка была найбольш распаўсюджана ў ХІХ — першай палове ХХ стагоддзяў. Выкарыстоўвалася для ўпрыгожання жытла, як аздоба інтэр'ера ці яго асобных элементаў да святаў і ўрачыстасцяў.

Вершы Дануты Бічэль на абароце кожнага аркуша каляндара. Сярод абраных твораў - «Трыялет», «Роднае слова», «Нёман», «Елачка» ды іншыя.

Вершы Дануты Бічэль — на кожным адвароце старонкі каляндара

Першай атрымала каляндар ад Hrodna.life мастачка Валянціна Шоба на адкрыцці сваёй каляднай выставы.

Першай атрымала каляндар у падарунак мастачка Валянціна Шоба

Таксама каляндары будуць у падарунках для дзяцей, што прыйдуць адсвяткаваць Новы год і Каляды ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Ахвотныя могуць атрымаць каляндар з вершамі і выцінанкамі ў рэдакцыі, за ахвяраванне.

Таксама яшчэ ёсць у наяўнасці каляндар «Гэта — МЫ», фатографа Сяргея Марозава, выданы пры падтрымцы Hrodna.life.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэдактарка спецпраектаў, рэпарцёрка, фатографка і відэографка. У журналістыцы з 2015 года. Удзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі рэбрэндынгу выдання «Твой стыль» і стварэнні «Hrodna.life». Паводле адукацыі Ірына інжынер-механік, таму не цураецца тэхнічна-складаных фарматаў.

Найчасцей піша сацыяльныя рэпартажы. Любімая справа — вынаходзіць ровар і ставіць амбітныя мэты для ўсіх, хто не паспеў схавацца.

Матэрыялы Ірыны Новік былі адзначаны дыпломамі многіх конкурсаў.