нерухомасць у Гродне

У Гродзенскай вобласці пачалі рыхтавацца да вакцынацыі, якая запланавана на сярэдзіну студзеня. У распараджэнне медыкаў паступіла расійская вакцына супраць каранавіруса «Спутнік V», паведаміла «Беларусь 4».

У Гродзенскім абласным цэнтры гігіёны, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя закупілі спецыяльнае абсталяванне, якое здольна падтрымліваць асаблівыя ўмовы для транспарціроўкі і захоўвання прэпарата.

На першым этапе ў рэгіён паступіць 9 300 доз для вакцынацыі медработнікаў - супрацоўнікаў амбулаторый, паліклінік, бальніц, лабараторый, якія праводзяць даследаванні на COVID-19. Таксама вакцына прызначана для работнікаў устаноў адукацыі: выхавальнікаў, педагогаў, настаўнікаў і супрацоўнікаў інтэрнатаў.

Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і Міністэрствам аховы здароўя Расіі і Расійскім фондам прамых інвестыцый было абвешчана аб пачатку вакцынацыі насельніцтва Беларусі напрыканцы 2020 года. 29 снежня першая партыя вакцыны прыбыла ў Беларусь. У першую чаргу насельніцтва пачнуць прышчапляць менавіта расійскай вакцынай «Спутнік V». Вакцынацыя не адмяняе правілаў прафілактыкі COVID-19, адзначылі эпідэміёлагі.

«Мы говорим о рисках, и мы напугали население». Что стоит знать о вакцинах от COVID-19