Паводле звестак на 22 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 7281 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Прырост за суткі - 558 чалавек.

Памерлі 58 (+3) пацыентаў. Ачунялі і выпісаны 769 (+192) пацыентаў.

З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 114 тыс. 955 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. У кругласутачным рэжыме спецыялісты 25 лабараторый, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах, праводзяць праверку тэстаў на COVID-19.

Па дадзеных на 20 красавіка, у Гродзенскай вобласці было зарэгістравана 176 выпадкаў каранавіруса. Гэта па-ранейшаму менш, чым у іншых рэгіёнах. На дадзены момант у Гродзенскай вобласці ёсць толькі адна лабараторыя па правядзенні тэстаў на COVID-19, у канцы тыдня з’явіцца другая.

У Расіі - 57 999 заражаных на 146 745 098 чалавек насельніцтва (0, 039%);

Ва Украіне-6 592 на 41 902 416 (0,015%);

У Польшчы — 10 034 на 38 659 927 (0,025%);

У Літве — 1 370 на 2 793 000 (0,04%);

У Латвіі-761 на 1 905 800 (0,03).

У Беларусі гэтая лічба складае 0,07%.

Хроніка каранавіруса ў Гродне