Памёр мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў). З 31 студзеня 1990 па 25 снежня 2013 года ён з’яўляўся кіраўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы, піша n*.by.

У снежні Філарэт перанёс каранавірус.

Нарадзіўся ў 1935 годзе ў Маскве. У 1970−1980-я служыў у Еўропе, у 1981−1989 — старшыня аддзела знешніх царкоўных зносін РПЦ.

У 1990−1995 быў дэпутатам Вярхоўнага савета 12 склікання. Герой Беларусі.