З 1 студзеня ў Беларусі павысілі ПДВ на некаторыя харчовыя тавары пры іх рэалізацыі ў Беларусі і ўвозе ў краіну. У спіс трапілі і некаторыя кандытарскія вырабы. Змены прынёс абноўлены Падатковы кодэкс краіны.
Падатак на дадатковую вартасць для некаторых тавараў, якія ўвозяцца, вырас з 10% да 20%. У Беларусі да гэтага году хлеб і мучныя кандытарскія вырабы ў цэлым абкладаліся ПДВ у 10%. Толькі на некаторыя пазіцыі, у тым ліку на чыпсы і снэкаў, быў падатак у 20%.