нерухомасць у Гродне

Народны майстар па вырабе музычных інструментаў з Адэльска Мар’ян Скрамблевіч стаў лаўрэатам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, перадае БЕЛТА. У 2016 годзе яго творчасць уключылі ў спіс элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Інструменты, вырабленыя Мар’янам Скрамблевічам, захоўваюцца ў музеях Беларусі, прыватных калекцыях у розных краінах: Расіі, Аўстрыі, Францыі, Германіі.

Іграюць на іх і ў самадзейных і прафесійных ансамблях — у Беларускай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, ансамблі танца, музыкі і песні «Белыя росы».

Дзясяткі інструментаў і кожны ўнікальны. Мар’ян Скрамблевіч выступіў у краме «Лёля»