Навіны

Шчаўкунок, Пацучыны кароль і падарункі: Што чакае дзяцей на Калядныя святы ў Цэнтры гарадскога жыцця

Калядная інсталяцыя па матывах казкі «Шчаўкунок» з’явілася ў Цэнтры гарадскога жыцця напярэдадні Новага году. Гэта — фотазона і дэкарацыя для казачных віншаванняў дзяцей, што прыйдуць сюды 28 і 29 снежня. Іх чакаюць сустрэчы з аніматарамі, падарункі і - самы сапраўды калядны настрой.

Новы фармат Беларускай ялінкі

Раней у Цэнтры гарадскога жыцця штогод арганізоўвалі «Беларускія ялінкі». Сёлета, праз эпідэміялагічную сіітуацыю, вырашылі не збіраць усіх разам. Дзеці могуць прыйсці ў Цэнтр 28 ці 29 снежня ад 17 да 20 гадзін.

Атмасфера «жыцця пад елкай» у Цэнтры гарадскога жыцця ўжо гатова і чакае малых гродзенцаш і гродзенак у госці

«Беларуская ялінка і раней была запатрабавана сярод гародзенцаў. Апошнія разы на свята прыходзілі да ста дзяцей. Цяпер вырашылі зрабіць свята напрацягу двух дзён. У любы час аўначанага перыяду дзеці могуць прыйсці да нас каб атрымаць порцыю добрага настрою на ўвесь наступны год», кажа Павал Мажэйка.

Свята ў правільных колерах

Казачнымі героямі калядных віншаванняў стануць акторы-аніматары. А канцэпцыю дэкарацый распрацавалі мастак Аляксандр Балдакоў і дызайнерка Ірына Варкулевіч. Адна з ідэй афармлення — свята ў правільных колерах — для падтрымання ўрачыстага святочнага настрою.

Свята пройдзе ў правільных колерах — для падтрымання ўрачыстага каляднага настрою

«Вырашылі зрабіць тут не проста сустрэчу з Дзедад Марозам, але стварыць сапраўдны дух Калядаў, атмасферу „жыцця пад елкай“. Тут Шчаўкунок, Пацучыны кароль з сям’ю галовамі, дзяўчынка, каторая яго перамагла і - пернікавыя домікі ды салодкія падарункі», — расказала Ірына Варкулевіч.

Адзін з герояў каляднай казкі і фотазоны — Пацучыны кароль

Падарункі за вершы і песні

Традыцыйна удзельнікі ўрачыстасцяў атрымаюць падарункі. Сёлета іх падрыхтавалі Цэнтр гарадскога жыцця, крама «Адметнасць», медыя Hrodna.life, суполка Мова Нанова, іншыя інстытуцыі і асобы. «Гэта будуць салодкія, смачныя і запамінальныя падарункі», — кажа Павал Мажэйка.

Казачныя героі чакаюць дзяцей ад 17 да 19 гадзін 28 і 29 снежня

У астатні час можна прыйсці ў Цэнтр гарадскога жыцця, каб зрабіць фотаздымкі ў святочнай фотазоне і пабачыць выставу «Калядныя конікі» мастачкі Валянціны Шоба.

Калядныя конікі - таксама «Пагоня». У Гродне адкрылі навагоднюю выставу Валянціны Шоба

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025