Пракуратура вобласці з дзяржсаннаглядам праверылі 200 аб’ектаў: паштовыя аддзяленні і аддзяленні сувязі, установы культуры, адукацыі, спорту і турызму, чыгуначныя і аўтавакзалы, аб’екты бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання і гандлю, іншыя арганізацыі, паведамілі ў пракуратуры.
- парушэнне масачнага рэжыму зафіксавалі ў крамах Ашмянскага, Шчучынскага, Ваўкавыскага і Навагрудскага раёнаў.
- у асобных арганізацыях не было антысептыкаў і вадкага мыла, не выконваўся прынцып дыстанцыявання, неналежна кантралявалі стан здароўя работнікаў.
- шэраг прадпрыемстваў ЖКГ не выконваў належным чынам рэгламенты ў частцы ўборкі і дэзінфекцыі шматкватэрных жылых дамоў.
- у некаторых гандлёвых аб’ектах нерэгулярна праводзілі вільготную ўборку памяшканняў і гандлёвага абсталявання.
Выяўленыя парушэнні, як правіла, ліквідавалі. Па выніках праверак у мэтах прыняцця дадатковых мер па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі пракуроры накіравалі кіраўнікам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў інфармацыйныя лісты.
Што ў Гродне?
Наведваць гандлёвыя цэнтры, спартыўныя залы, цырульні, школы і адміністрацыйныя будынкі неабходна выключна ў масках. Такія ж патрабаванні распаўсюджваюцца і на грамадскі транспарт. Як паказваюць кантрольныя мерапрыемствы, менавіта ў аўтобусах, тралейбусах і маршрутках пасажыры часцей за ўсё грэбуюць масачным рэжымам, паведаміў «Гродна Плюс».
Эпідэміёлагі адзначаюць, што ў маршрутках пасажыры часцей грэбуюць масачным рэжымам, чым у аўтобусах і тралейбусах.
Расслабляе пасажыраў і адсутнасць пакарання за парушэнне масачнага рэжыму. Гэты факт эпідэміёлагі кампенсуюць прафілактыкай. Для парушальнікаў масачнага рэжыму праводзяць індывідуальныя кансультацыі аб неабходнасці прафілактычных мер, раздаюць маскі і падказваюць, як ііх насіць.
Гродна — не ў ліку рэгіёнаў, дзе колькасць пнеўманій не павялічваецца
Ужо больш за тыдзень у некаторых рэгіёнах не павялічваецца колькасць пацыентаў з пнеўманіяй, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч 21 снежня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Мы цяпер з асцярожным аптымізмам ужо тыдзень, можа, крыху больш, кажам, што не бачым росту колькасці пнеўманій. У асобных рэгіёнах няма неабходнасці трымаць той ложкавы фонд, які быў перапрафіляваны, у тым ліку з лёгкім запасам (для прыёму пацыентаў з COVID-19. — заўв. БЕЛТА)», — сказаў Дзмітрый Піневіч. Таму бальніцы, у прыватнасці Магілёўскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцей, аднаўляюць звычайны рэжым працы. «Па іншых рэгіёнах мы пакуль не будзем спяшацца», — сказаў міністр.
«Перажывем выходныя дні, а потым ацэнім, як мы звычайна гэта робім (штодня і ў фармаце штотыднёвых адрэзкаў), і, зыходзячы з сітуацыі, будзем выносіць рэкамендацыі для рэгіёнаў і ў цэлым па краіне», — дадаў Дзмітрый Піневіч.
Лукашенко заявил о массовой вакцинации населения от коронавируса
В Беларуси с января начнут вакцинацию от коронавируса. Кто первым получит вакцину
«Мы говорим о рисках, и мы напугали население». Что стоит знать о вакцинах от COVID-19