Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя выказвае занепакоенасць рашэннем беларускіх уладаў правесці ваенны парад 9 мая, заявіў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў.
“Мы вельмі занепакоеныя магчымымі негатыўнымі наступствамі правядзення такога масавага мерапрыемства ў перыяд эпідэміі, – падкрэсліў ён. – Асаблівае хваляванне выклікае магчымы ўдзел у гэтым мерапрыемстве людзей сталага ўзросту, сярод якіх адзначаецца цяжкае цячэнне захворвання і высокі ўзровень смяротнасці ад COVID-19”.
Бердыклычаў нагадаў, што адна з рэкамендацый СААЗ па выніках красавіцкага візіту ў Беларусь місіі экспертаў – узмацненне мер фізічнага дыстанцыявання, у прыватнасці перанос або адмена масавых спартыўных, культурных, палітычных і рэлігійных мерапрыемстваў.
“Скапленні людзей, пры якіх немагчыма забяспечыць дыстанцыю паміж людзьмі ў 1,5-2 метры, павышаюць рызыку перадачы віруса і спрыяюць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі”, – сказаў Бердыклычаў. У той жа час ён падкрэсліў, што рашэнне адносна выканання рэкамендацый СААЗ з’яўляецца прэрагатывай урада краіны.
4 траўня падчас онлайн-перамоваў з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць немагчымай адмену ні аднаго з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі. У той жа час ветэранаў папрасілі на парад не прыходзіць.
Лукашенко: Мы не можем отменить парад… Люди скажут, что мы испугались
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).



