22 снежня з аўкцыёну спрабавалі прадаць права заключэння дагавораў арэнды на будынак кафэ «Бярозка», дзе размяшчаліся «Калабкі», па вул. Ажэшка, 16. Па ўмовах аукцыёну там будзе аб’ект грамадскага харчавання.

Гэта два капітальныя будынкі: будынак кавярні «Бярозка» плошчай 222,9 кв. м; будынак склада харчавання і тары плошчай 36,1 кв. м. Пачатковы кошт быў - 1 155,14 рублёў. Уладальнік будынка — гарадское унітарнае рамонтна-будаўнічае прадпрыемства «Гродназеленбуд».

Аўкцыён не адбыўся, таму што не зарэгістравалася ніводнага ўдзельніка, паведаміў vgr.by. да гэтага будынак пуставаў некалькі месяцаў.

«Калабкі» — гэта сетка кафэ фаст-фуда. Першае кафэ з’явілася ў горадзе ў 2010 годзе. У «Калабкоў» першапачаткова было два ўладальнікі. У свой час бізнес падзялілі. Апошнія «Калабкі» працавалі ў парку Жылібера і на Савецкіх пагранічнікаў, 31.

Уходит эпоха. Вместо «Колобков» в Гродно появится кафе с выпечкой