Замену звольненым рэжысерам Гродзенскага драмтэатра шукаюць у Расіі

Беларускаму рэжысёру-пастаноўшчыку Цімафею Ткачову, які зараз працуе ў Расіі і ў Казахстане, калегі прапанавалі заняць месца галоўнага рэжысёра ў Гродзенскім драматычным тэатры. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, піша euroradio.pl.

— Кажуць мне тут на днях: «Ці не хочаш паехаць галоўным рэжысёрам у Гродзенскі драматычны тэатр?» Прапанова паступіла ад аднаго расійскага тэатра, да якога хтосьці звярнуўся па дапамогу. Я ў адказ патлумачыў, што з Гродзенскага тэатра выгналі 2 рэжысёраў і трэць трупы за палітычныя погляды. Я не буду падтрымліваць злачынцаў, займаючы месцы рэпрэсаваных людзей.

Скрыншот са старонкі рэжысёра Цімафея Ткачова / «Facebook»

27 кастрычніка з Гродзенскага драмтэатра былі звольненыя галоўны рэжысёр Генадзь Мушперт і рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Курыленка. За дзень да гэтага рэжысёры абвясцілі, што далучаюцца да нацыянальнай страйку.

Услед за Мушпертам і Курыленкам сышлі акцёры — яны таксама адмовіліся прыступаць да працы з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі. Афіцыйна іх звольнілі «за невыкананне працоўных абавязкаў».

Еўрарадыё даведалася, што месцы галоўнага рэжысёра і рэжысёра-пастаноўшчыка Гродзенскага драмтэатра яшчэ вакантныя, хоць «на галоўнага рэжысёра ўжо чалавек прыкладна ёсць».

На пытанне, ці не спрабавалі шукаць замену супрацоўнікам у Расіі, намеснік дырэктара Гродзенскага драмтэатра Валерый Касач адказвае так:

— Чаму б і не? Неяк у нас было пытанне аб галоўным рэжысёры. Мы звярталіся ў Расію і рэзюмэ атрымлівалі, але потым узялі чалавека з Мінска. Цяпер сітуацыя яшчэ не крытычная, ёсць час для разварушвання, але цалкам магчыма.

Касач лічыць, што тэатр не паспее сабраць новую трупу да Новага года.

— Новых людзей не відаць. Галоўны рэжысёр, які з’явіўся, павінен падбіраць сабе людзей пад свае планы. Гэта ж не так, што сабраў абы-каго — і наперад. Можна, вядома, набраць моладзь. Але за якія пернікі прыцягваць?

Што адбылося ў драмтэатры пасля выбараў?

20 верасня. У Гродне ў час акцыі пратэсту затрымалі акцёра і рэжысёра-пастаноўшчыка, заслужанага артыста Сяргея Курыленку і яго жонку актрысу Валянціну Харытонаву. Іх калегі даведаліся пра затрыманні падчас спектакля. Яны выйшлі на сцэну і вырашылі не заканчваць пастаноўку. Акцёраў прымусілі пісаць тлумачальныя, прызнацца, хто прыдумаў спыніць спектакль. Актрыса Лізавета Мілінцэвіч звольнілася з тэатра. На Васіля Мініча і Наталля Лявонаву склалі акты за адмову пісаць тлумачальныя.

22 верасня. У тэатр на размову прыехаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Ён гаварыў з акцёрамі пра сітуацыю ў краіне і пра дзеянні АМАПу, распавялі пасля сустрэчы акцёры тэатра. Артысты выступілі за пералік галасоў на выбарах або правядзенне новых выбараў. Правесці працэдуру падліку, пры якой назіральнікам ад розных партый паказваюць кожны бюлетэнь.

25 верасня. Гродзенскі абласны драматычны тэатр зачынілі да 3 кастрычніка на рэпетыцыйны перыяд нібыта для прафілактыкі каранавіруса. У той вечар павінны былі паказаць спектакль «451 па Фарэнгейце». Яго, як іншыя спектаклі, адмянілі, хоць усе квіткі былі раскупленыя. У той жа дзень дырэктар тэатра, Ігар Гедзіч, сказаў вядучаму майстру сцэны, Ігару Уланаву, што ён звольнены. У выніку урыўкі з пастаноўкі паказалі 26 кастрычніка ў дворыку на Кірава, 3. Акторы адмаўляліся граць камедыі, пакуль на вуліцы б’юць людзей. За гэта іх пазбаўлялі зарплаты. Акторка Марыя Бутрымовіч з Гродзенскага драмтэатра адмовілася граць ролю ў камедыйным спектаклі, за што пазбавілася большай часткі заробку на тры месяцы.

27 кастрычніка. Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт і рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст Сяргея Курыленка падпісалі загады на звальненне. Іх звольнілі па артыкуле Працоўнага кодэкса-за адмову ад выканання службовых абавязкаў, паведамілі яны Hrodna.life. Раней яны абвясцілі пра страйк.

28 кастрычніка. Частка трупы заявіла аб далучэнні да страйку.

29 кастрычніка. Звольнілі акторак Гродзенскага драмтэатра Валянціну Харытонаву і Наталлю Лявонаву, якія былі ў ліку тых, хто заявіў пра страйк.

30 кастрычніка. Яшчэ шэсць акцёраў звольнілі з трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Гэта Анастасія Мучко, Аляксандр Дзям’янаў, Натэла Бялугіна, Марыя Мялешка, Марыя Бутрымовіч і Васіль Мініч. Яшчэ два супрацоўнікі тэатру далучыліся да страйку: артыстка аркестра Паліна Левіна і акцёр Аляксей Станога.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024

Цяпер дабрацца з Гродна ў Віцебск можна без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне

Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…

20 снежня 2024