26 верасня ў Гродне з аншлагам прайшоў самы незвычайны паказ спектакля драматычнага тэатра. «451 па Фарэнгейце» паводле Рэя Брэдберы паставілі ў адным з гарадскіх дворыкаў. Адыграць яго на сцэне акцёры не змаглі, бо напярэдадні гродзенскі тэатр закрылі «на каранцін», а выканаўцу галоўнай ролі звольнілі. Hrodna.life вёў трансляцыю з мерапрыемства.

Міліцыя з’явілася ў двары «Цэнтра гарадскога жыцця» за дзве з паловай гадзіны да мерапрыемства. Перад самым пачаткам сустрэчы прыехаў і аўтазак, а гледачы распавядалі, што яшчэ на суседняй вуліцы іх папярэджвалі аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Таксама аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае, абвясцілі праз рупар на машыне міліцыі, праўда, неразборліва.

Каля 400 гледачоў занялі ўсю невялікую прастору двара, разам з галерэямі і лесвіцамі. У пачатку творчай сустрэчы да іх выйшаў Генадзь Мушперт, галоўны рэжысёр тэатра. «Гэта магчымасць адыграць спектакль, які мы збіраліся, але не змаглі паказаць ўчора, бо ўчора ўсё закрылася, — сказаў ён. — Гэта Рэй Брэдберы. Мы граем яго ўжо чатыры гады, і ён не перастае быць актуальным».

Мушперт папярэдзіў, што тое, што зараз ўбачаць гледачы — не спектакль у звычайным сэнсе словы:

— Спектакль разлічваецца і рэпетуецца, з ракурсамі, паваротамі, музыкай. Тут гэтага не будзе, гэта канцэртны варыянт. Але гэта Брэдберы, той, які сказаў - «Калі табе дадуць лінаваную паперу…»

— …пішы папярок! — скончылі хорам гледачы.

"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары

Не-спектакль па двары доўжыўся блізу гадзіны. Акторы былі ў штодзённым адзенні, з рэквізіту — кнігі, крэсла, простыя рэчы. Але не рэквізіт стварае тэатр. На асабліва актуальныя рэплікі акцёраў «зала» адказвала апладысментамі. Пасля паказу артыстаў завалілі кветкамі. Гледачы дзякавалі, а ў акцёраў у вачах стаялі слёзы.

«Я вельмі шчаслівая, што нарэшце ў Гродна вы выйшлі ў двары, да людзей, бо мы — самая ўдзячная публіка. Думаю, за вамі будучыня, час рабіць свой тэатр», — звярнулася да акцёраў адна з глядачак.

"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары
"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары
"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары

«Мы нічога не ведалі пра магчымую рэакцыю Упраўлення культуры. Учора мы даведаліся, што тэатр закрываецца на рэпетыцыйны перыяд, нам гэта не спадабалася. На гэты спектакль, на ўчора, былі прададзеныя ўсе квіткі, аншлаг [глядзельная зала гродзенскага драмтэатра разлічаны на 700 месцаў - заўв. Hrodna.life]. Мы хацелі, каб гэта ў рэшце рэшт дайшло да гледача», — сказаў Генадзь Мушперт Hrodna.life пасля паказу.

"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары
Генадзь Мушперт (справа) падчас паказу

Аўтазакі ў двары ён не заўважыў. Міліцыю бачыў, але на пытанне, ці не было страшна, адказаў - не страшней, чым заўсёды ў першы раз перад гледачамі. Падрыхтоўка гэтага паказу заняла паўгадзіны. І для яго, і для акцёраў гэта быў першы вопыт ігры на вуліцы. «Дзякуй богу, у нас атрымалася, і мы трапілі ў пэўны момант і з пэўным сэнсам», — сказаў ён.

"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары
"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары
"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары
"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары
"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары

«Гэта быў шыкоўны спектакль. Мне здаецца, так эмацыйна акцёры ніколі не гралі, я сама ледзь не расплакалася», — сказала адна з глядачак, Анастасія. Ісці на «падпольны» паказ з прысутнасцю міліцыі ёй было не страшна. «Ужо, напэўна, ніхто не баіцца. Можа, ахоўваюць хлопцы,» — іранічна дадала яна. «Дзякуй, што хоць далі даглядзець», — адзначыў яе спадарожнік.

Іншая глядачка прызналася, што глядзела «451 па Фарэнгейце» некалькі разоў на сцэне. «Сама актуальнасць спектакля цяпер вельмі вострая, усе гэта адчуваюць. Асцярогі былі, але жаданне падтрымаць акцёраў мацнейшае за страх».

"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары
Частка гледачоў пайшлі праводзіць акцёраў

Пасля заканчэння імправізацыі частка людзей пайшла следам за акцёрамі да будынка тэатру. Хвілін праз дзесяць аўтазак, які ўвесь гэты час стаяў на стаянцы перад дваром, завёўся і з’ехаў. Гарадзенцы праводзілі акцёраў да рэстарана «Нёман», там іх папрасілі далей не ісці. Машыны, праязджаючы міма, сігналілі.

Чаму акцёрам давялося граць у двары

Днём раней, 25 верасня, Гродзенскі абласны драматычны тэатр зачынілі да 3 кастрычніка на рэпетыцыйны перыяд нібыта для прафілактыкі коронавируса. Спектакль «451 па Фарэнгейце» павінны былі паказаць ў той вечар. Яго, як іншыя, адмянілі, хоць усе квіткі былі раскупленыя. У тую ж раніцу дырэктар тэатра, Ігар Гедзіч, сказаў вядучаму майстру сцэны, Ігару Уланаву, што ён звольнены. Уланаў задзейнічаны ў большасці спектакляў тэатра. У «451 па Фарэнгейце» ён грае Гая Мантэга, пажарнага, задача якога спальваць дамы, дзе былі знойдзеныя кнігі.

22 верасня стала вядома аб звальненні «паводле дамовы бакоў» актрысы Лізаветы Мілінцэвіч. Акцёраў Васіля Мініча і Наталлю Лявонаву пазбавілі прэмій і даплат. Усе яны, як і Ігар Уланаў, удзельнічалі ў спектаклі 20 верасня. Ён быў спынены, калі акцёры даведаліся пра затрыманне на акцыі пратэсту іх калегаў, Сяргея Курыленкі і Валянціны Харытонавай. Акцёраў прымусілі пісаць тлумачальныя запіскі. 22 верасня для размовы с трупай у тэатр прыязджаў кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік. Акторку Марыю Бутрымовіч, пазбавілі 70% зарплаты са жніўня па лістапад 2020 года за тое, што яна адмовілася граць у камедыі з-за сітуацыі ў краіне. Начальніца Упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч назвала адмову акцёраў граць спектакль спробай адцягнуць увагу ад малой наведвальнасці тэатра. Напярэдадні сённяшняга паказу Упраўленне культуры гродзенскага аблвыканкама папярэджвала ў сацсетках, што імпрэза ў двары — несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, і палохала адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю.

Навукова-фантастычны раман-антыўтопія Рэя Брэдбэры «451 па Фарэнгейце» быў выдадзены ў 1953 годзе. Раман перакладзены на шматлікія мовы і лічыцца класікай сусветнай літаратуры. Аўтар апісвае грамадства, у якім вяршэнствуе масавая культура і галоўнай крыніцай інфармацыі становіцца тэлебачанне. Кнігі спальваюць, а іх захоўванне з’яўляецца цяжкім злачынствам. Людзі, здольныя думаць крытычна, аказваюцца па-за законам.

"Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак". У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары

Журналістка Hrodna.life