Каля 7 гадзін вечара 6 кастрычніка ў Гродне п’янаму мужчыну не спадабалася, што побач гуляюць дзеці. Ён кінуў у іх бутэльку і трапіў у галаву чацверакласніку. У хлопчыка — адкрытая чэрапна-мазгавая траўма з пераломам у раёне цяменна-патылічнай вобласці.

10-гадовы хлопчык разам з сябрамі гуляў на пляцоўцы каля інтэрнатаў па вуліцы Камарова ў Гродне. 50-гадовы мясцовы жыхар напярэдадні выпіваў. Яму не спадабалася, што дзеці гуляюць побач, і ён кінуў у бок хлопцаў шкляную бутэльку. Мужчына трапіў у галаву чацверакласніку. Ад удару хлопчык атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму з пераломам у раёне цяменна-патылічнай вобласці.

Мужчыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі, у крыві ў яго выявілі 2,5 праміле алкаголю. Мужчына нідзе не працуе, раней быў судзімы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па частцы 3 артыкула «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання», прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.