Па стане на 7 кастрычніка каронавірусам заразіліся 81 505 беларусаў, ачунялі і выпісаны 75 683 пацыентаў. 874 чалавекі з пацверджаным COVID-19 памерлі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Прырост хворых за апошнія суткі ў Беларусі склаў 415 чалавек. Паводле афіцыйных звестак, за суткі памерлі 6 чалавек.

Усяго за перыяд распаўсюджвання каронавіруса ў Беларусі правялі 1 976 828 тэстаў.

Другая хваля ў Беларусі і Гродне

З 2 да 5 кастрычніка ў Беларусі афіцыйна фіксавалі сутачны прырост больш за 400 новых выпадкаў.

5 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя прызнала, што другая хваля каронавіруса прыйшла і ў Беларусь. Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Пацэеў сказаў, што ў бальніцах дастаткова ложкавага фонду і апаратаў ШВЛ, яны забяспечаны медыкаментамі, а супрацоўнікі — сродкамі індывідуальнай абароны. Па яго словах, назіраецца рост колькасці хворых каронавірусам.

У гродзенскіх вну ўвялі абавязковы масачны рэжым. Пра гэта стала вядома 5 кастрычніка. Доступ у аўдыторыі без масак забаронены і для студэнтаў, і для выкладчыкаў. Сем групаў студэнтаў пераведзены на дыстанцыйнае навучанне, паточныя лекцыі таксама перайшлі ў анлайн-фармат.

На 6 кастрычніка ў ААТ «Гродна-Азот» 72 супрацоўнікі - з каронавіруснай інфекцыяй, паведамляе вытворчая газета «Гродзенскі хімік». Дыягнаставана 5 пнеўманій.