Юлію Карначову затрымалі ў Гродне 29 верасня каля 13.00, калі яна з прыяцелем накіроўвалася да адваката. Аўтамабіль Jeely ехаў за актывісткай ад яе дома ў мікрараёне Баранавічы. Каля прыпынку супрацоўнік ДАІ загадаў кіроўцу спыніцца, двое міліцыянтаў у грамадзянскай форме папрасілі Юлію выйсці з аўтамабіля і затрымалі.
Яе павезлі дадому і правялі там ператрус. Затым, па паведамленнях прыяцеля, яе павезлі ў Следчы камітэт “пагутарыць”. Тэлефон Юліі адключаны.
Юлія Карначова – актывістка “Страны для жизни”. Раней яе судзілі за ўдзел у пікетах.


