З 17 верасня грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць уехаць у Польшчу па турыстычнай візе. Пры гэтым у спісе тых, хто вызваляецца ад каранціну, беларусаў няма.
Перасекчы мяжу з Польшчай у Беларусі можна праз пункты пропуску «Кузніца», «Баброўнікі» і «Цярэспаль». Абноўлены спіс тых, хто можа ўехаць у Польшчу, размясцілі на афіцыйным сайце польскай памежнай службы.
Там жа пералічаныя выпадкі, калі прыезджыя не з краін Еўрасаюза вызваляюцца ад двухтыднёвай самаізаляцыі. Беларусаў у гэтым пераліку няма, хутчэй за ўсё, каранцін праходзіць прыйдзецца.
Па гуманітарнай візе ўезд быў дазволены з 26 жніўня.
Чытайце таксама: Билет в один конец? Какие возможности и ограничения дает гуманитарная виза в Польшу