Навіны

У Польшчы стартавала праграма для пераезду беларускіх ІТ-кампаній і спецыялістаў

Польскі ўрад запусціщ праграму Poland. Business Harbour для беларусаў з ICT-сектара. Яна мусіць дапамагчы спецыялістам IT-сферы, стартапам, малым і сярэднім прадпрыемствам, а таксама буйным кампаніям пры жаданні пераехаць у Польшчу.

Дзякуючы пакету паслуг можна даведацца, як хутка і аператыўна пачаць працу на тэрыторыі Польшчы, атрымаць падтрымку пры пераездзе супрацоўнікаў і іх сем’яў ці атрымаць юрыдычную і візавую дапамогу ў фармаце «business concierge», паведамляе ведамасны сайт gov.pl.

Акрамя таго, фізічныя асобы і кампаніі з Беларусі могуць разлічваць на дапамогу ў кантактах з органамі самакіравання і адмысловымі эканамічнымі зонамі, якія актыўна падключыліся да падрыхтоўкі прапаноў для супрацоўнікаў, якія захочуць пераехаць, і іх сем’яў, ствараючы часовыя офісныя і жылыя прасторы. Адным з элементаў дапамогі з’яўляецца таксама падтрымка прадпрымальнікаў у кантактах з інвестарамі, а таксама гранты на дзейнасць B + R.

Бяспека, патэнцыял для развіцця ва ўмовах стабільнай эканомікі і надзейныя партнёры — усё гэта беларускія прадпрымальнікі знойдуць у Польшчы. Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю забяспечыць ім бязбольную адаптацыю. Гэта, перш за ўсё, інфармацыйная і каардынацыйная падтрымка працэсу пераезду, а таксама кансалтынг, — кажа Гражына Цюжынская, старшыня Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю

Фізасобы, у якіх ёсць інжынерная адукацыя або досвед працы ў IT-сферы, змогуць скарыстацца паскоранай працэдурай атрымання візаў. Акрамя таго, некалькі дзесяткаў тэхналагічных кампаній па ўсёй Польшчы падрыхтавалі для тых, хто прыязджае, спецыяльныя прапановы па працаўладкаванні, сумешчаныя з паскоранай працэдурай атрымання віз.

Каардынуе праграму Міністэрства развіцця і Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю сумесна з GovTech Polska і Канцэлярыяй Старшыні Савета Міністраў, Міністэрствам замежных спраў, Польскім агенцтвам развіцця прадпрымальніцтва і фондам Startup Hub Poland.

У рамках праграмы працуе таксама спецыяльная тэлефонная лінія +48 22 334 99 77, даступная з панядзелка па пятніцу 24 гадзіны на суткі, якая прадстаўляе інфармацыю на рускай і англійскай мовах. Беларусы могуць таксама задаваць пытанні па электроннай пошце: paih24_by@paih.gov.pl

Чытайце таксама: Квіток у адзін канец? Якія магчымасці і абмежаванні дае гуманітарная віза ў Польшчу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025