У Гродне 12 верасня прайшла жаночая акцыя пратэсту. Удзельніцы спявалі песні, вадзілі карагод. Ля гандлёвага цэнтру «Нёман» яны сарвалі маску з невядомага ў чорным, які здымаў іх на камеру.

Каля 15.00 жанчыны сабраліся перад гандлёвым цэнтрам «Нёман» на вуліцы Савецкай. Удзельніц было близу 50, яны спявалі песні. Да дзяўчат падыходзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія сказалі ім, што «стаяць тут — незаконна» і сышлі ў прыпаркаваны побач аўтамабіль.

У Гродне на жаночай акцыі з "ціхара" сарвалі маску. Ён хутка сышоў
У Гродне на жаночай акцыі з "ціхара" сарвалі маску. Ён хутка сышоў

Удзельніцы скандавалі «Садзіце дрэвы, а не людзей». Іх здымаў на камеру малады чалавек з закрытым тварам.

Скандуючы «Я всегда с собой беру видеокамеру» і пляскаючы ў далоні, удзельніцы акцыі сарвалі з яго балаклаву. Адразу пасля гэтага мужчына паспяшаўся сысці. Рэшткі маскі кінулі яму ўслед.

У Гродне на жаночай акцыі з "ціхара" сарвалі маску. Ён хутка сышоў

Удзень мікрааўтобусы з завешанымі вокнамі гродзенцы бачылі за Палацам тэкстыльшчыкаў. На Дарвіна стаялі машыны для перавозкі вайскоўцаў.

У Гродне на жаночай акцыі з "ціхара" сарвалі маску. Ён хутка сышоў

Людмилу Таранок, которая во время протестов сорвала с «тихаря» маску, наказали арестом и штрафом