Аўтамабілі са ўтоенымі рэгістрацыйнымі знакамі праехаліся па Лідзе 27 жніўня. Аўтапрабег суправаджаў экіпаж ДАІ.

«Ад Кургана Неўміручасці аўтапрабег у суправаджэнні ДАІ праехаў па вуліцах горада і раёна. Аўтамабілі, на якіх замест нумарных знакаў - словы „За Беларусь!“, а з правага боку — дзяржаўныя сцягі, звярталі на сябе ўвагу многіх лідчан, выклікаючы пачуцці салідарнасці», — напісана ў «Лідскай газеце».

У Лідзе прайшоў аўтапрабег работнікаў МНС на машынах са схаванымі нумарамі
Фота: Лідская газета
У Лідзе прайшоў аўтапрабег работнікаў МНС на машынах са схаванымі нумарамі
Фота: Лідская газета

Акцыю «За бяспечную Беларусь!» ініцыявала Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС. Эстафету калегаў штодня пераймаюць раённыя аддзелы. У акцыі ў Лідзе ўдзельнічаў асабісты склад, ветэраны і кіраўніцтва Лідскага РАНС.

За кіраванне транспартным сродкам з загадзя скрытым, падробленым (падкладзеным) або iншым чынам змененым рэгiстрацыйным (нумарным) знакам, або без прысвоенага рэгiстрацыйнага (нумарнога) знака прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 20 базавых велічынь.