У Беларусі адразу некалькі банкаў спынілі выдачу крэдытаў фізічным асобам. Сярод іх БПС-Сбербанк, Тэхнабанк, Абсалютбанк і іншыя.

БПС-Сбербанк ў раздзеле «Навіны» праінфармаваў аб часовым прыпыненні з 28 жніўня прыёму крэдытных заявак (заявак на павелічэнне крэдытнага ліміту) ад фізічных асоб.

«З улікам павышанага попыту і апераджальных тэмпаў прадастаўлення пазыковых сродкаў адносна бізнес-плана банкам прынята рашэнне часова прыпыніць выдачу крэдытных рэсурсаў прыватным кліентам, — паведамляе банк. — Пры гэтым крэдытныя заяўкі, прынятыя банкам не пазней за 27 жніўня 2020 г., будуць разгледжаны ва ўстаноўленым парадку. Раней заключаныя крэдытныя дагаворы абслугоўваюцца Банкам у звычайным рэжыме».

Выдаваць крэдыты з 28 жніўня перастаў і Тэхнабанк. «Прыпынены разгляд заявак на крэдытаванне фізічных асоб у рамках крэдытных прадуктаў і праграм овердрафтнага крэдытавання», — інфармуе сайт банка.

Абсалютбанк таксама часова прыпыніў крэдытаванне.

З 26 жніўня БТА Банк часова прыпыніў выдачу спажывецкага крэдыту «Універ», РРБ-Банку прыпыніў крэдытаванне яшчэ з 18 жніўня, піша TUT.BY.

Чиытайце таксама: Курс продажи доллара банками взял рубеж в 3 рубля. По чем валюта в Гродно