12 ІТ-кампаній знаходзяцца ў працэсе поўнага рэлакейта, 59 — частковага. Яшчэ 112 кампаній пачалі шукаць магчымасці для рэлакейта. Такія папярэднія вынікі апытання, які арганізаваў на сваёй старонцы ў LinkedIn сузаснавальнік і СЕО Iomico Мікалай Мурзенкаў. Гэтымі вынікамі ён падзяліўся з dev.by.

Пытанне гучыць так: ваша ІТ-кампанія ўжо займаецца рэлакейтам супрацоўнікаў з Беларусі? Варыянтаў адказу чатыры:

  • так, ўсіх супрацоўнікаў;
  • так, часткі супрацоўнікаў;
  • так, пачалі шукаць магчымасць;
  • не, усе застаюцца ў Беларусі.

Як распавёў dev.by аўтар апытання, удзел даступны ўсім. Бачны вынік галасавання адлюстроўвае долі сярод тых, хто прагаласаваў, і значыць, нерэлевантны. Для таго каб ацаніць разбіўку па кампаніям, ідэнтыфікацыю супрацоўнік-кампанія трэба праводзіць ўручную.

 — Гэта значыць, я перабіраю профілі і заношу унікальных працадаўцаў у табліцу, — растлумачыў Мікалай Мурзенкаў. — Ад некаторых кампаній прагаласавала па некалькі работнікаў, ад некаторых прагаласавалі топ-менеджэры або ўласнікі. Заўважу таксама, што кампаніі са спісу, якія распачалі шукаць магчымасці для рэлакейту, не перасякаюцца з кампаніямі са спісаў, якія ажыццяўляюць поўны або частковы рэлакейт. І яшчэ: я не ўносіў у спіс тых галасаваўшых, профілі якіх паказвалі на дыслакацыю кампаніі-працадаўцы за межамі Беларусі, альбо тых, хто пражывалі не ў Беларусі. Такім чынам я пастараўся звесці хібнасці і недакладнасці да мінімуму. За опцыю «Не, усе застаюцца ў Беларусі» па стане на 13.00 27 жніўня прагаласавалі 383 чалавекі. Каб падлічыць, колькі гэта унікальных кампаній, спатрэбіцца яшчэ нейкі час.

Па стане на апоўдні 27 жніўня ў апытанні прынялі ўдзел амаль 800 чалавек. Ён працягнецца яшчэ пяць дзён, да канца жніўня.