Беларусы ў добраахвотным парадку прымуць удзел у трэцім этапе выпрабаванняў расійскай вакцыны ад каранавіруса, дамовіліся падчас званка 24 жніўня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Таксама Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўлена дадзеная вакцына.
Таксама Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі “сітуацыю ўнутры нашай краіны і на знешнім контуры, асабліва на заходнім кірунку”, паведаміў Telegram-канал “Пул первого”.


