Каля 20.30 каля аднаго з бараў Гродна людзі ў цывільным затрымалі пяць чалавек, якія некалькі дзён запар удзельнічалі ў мірных акцыях на плошчы Леніна. У які РАУС іх павезлі і па якой справе, невядома.
Людзей затрымалі на вуліцы ля бара. Каго затрымаць, апазнавалі па фатаграфіях на тэлефоне, паведаміў Hrodna.life сведка. У сам бар не заходзілі, распавёў Hrodna.life бармэн установы.
Па якой справе яны праходзяць і ў які РАУС іх павезлі, не паведамілі. Відавочцам, якія пыталіся, што адбываецца, пагражалі затрыманнем.