Каля 20.00 9 верасня ў краму «Цудоўня» прыехала міліцыя. Супрацоўнікі Ленінскага РАУС капітан Аляксандр Шульга і капітан Сяргей Рэмез сказалі, што прыехалі па скарзе грамадзян на бел-чырвона-белы сцяг, размешчаны ля ўваходу ў краму. Тлумачэнні аб тым, чаму і як доўга вісіць бел-чырвона-белы сцяг, даваў прадавец крамы Антон Шаранкевіч.

Сцяг з «Цудоўні» канфіскавалі другі раз за дзень. Міліцыя адрэагавала на "скаргі грамадзян"
Антон Шаранкевіч, прадавец крамы, тлумачыць капітану Сяргею Рэмезу, што бел-чырвона-белы сцяг — гэта элемент вонкавай рэкламы

Супрацоўнікі забралі папяровы сцяжок на пластмасавым тронку і склалі пратакол канфіскацыі.

Копію дакумента міліцыянты не пакінулі. Зрабіць фотакопію не дазволілі. Хто менавіта паскардзіўся ў міліцыю, не паведамілі.

Сцяг з «Цудоўні» канфіскавалі другі раз за дзень. Міліцыя адрэагавала на "скаргі грамадзян"
Забіраць папяровы сцяжок на пластмасавым тронку прыехалі два капітана міліцыі. Копіі дакументаў аб канфіскацыі не далі

Гэта ўжо другое выманне сцяга ў краме за 9 верасня. Каля 13.00 міліцыя ўжо прыязджала ў «Цудоўню». Адабранне сцяга матывавалі нібыта парушэннем парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КаАП).

Чытайце больш: Неизвестный пожаловался на бело-красно-белый флаг у «Цудоўні». Милиция его изъяла и составила протокол