У Беларусі ў спісы выбаршчыкаў уключылі 6 836 585 чалавек. У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 4,98% выбаршчыкаў. У Гродзенскай вобласці прагаласавалі менш за ўсё чалавек — 3,39%, паведамілі ў ЦВК.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 4,23% выбаршчыкаў, у Віцебскай — 5%, у Гомельскай — 7,55%, у Мінскай — 4,69%, у Магілёўскай-4,66%, у Мінску — 4,77%.

Асноўны дзень галасавання пройдзе 9 жніўня. На пасаду прэзідэнта Беларусі прэтэндуюць пяць кандыдатаў: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская і Сяргей Ч’рачэнь.