У Гродне зафіксавана парушэнне выбарчага заканадаўства на ўчастку № 11 Ленінскага раёну. Там побач з агульнаінфармацыйным плакатам пра выбары вывешаны асобна партрэт аднога з кандыдатаў - Аляксандра Лукашэнкі, піша harodniaspring.org.

Усе іншыя ж кандыдаты вывешаны толькі на дзвярах на агульным плакаце. Гэта парушае прынцып роўнасці агітацыі, заявілі праваабаронцы «Вясны».

Дадзены выбарчы ўчастак размешчаны ў інтэрнаце установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж», яго адрас: вуліца Горкага, 61/1.