У Гродне абнаўляюць магістральныя вуліцы. Адрамантавалі вуліцу Кірава, рамантуюць праспект Янкі Купалы, на чарзе — вуліца Карла Маркса.

Ніжні пласт асфальтавага пакрыцця праслужыў каля дзесяці гадоў, а на верхнім з-за інтэнсіўнасці руху цяжкавагавага гарадскога грамадскага транспарту пачала ўтварацца калейнасць. Таму ў першую чаргу ўмацавалі крайнія палосы, распавёў grodnonews.by Васіль Доўгань, генеральны дырэктар ААТ «ДСК № 6» Гродна.

«Рамбудаўтадор» умацаваў падмуркі прыпынкаў грамадскага транспарту з кладкай колатага каменя. Абнавілі пешаходныя сувязі з паніжэннем бардзюрнага каменя, паклалі тактыльную плітку на рэгуляваных святлафорамі пераходах. Палепшылі заезды з праспекта ў двары. У чацвер на праспекце адкрыецца рух транспарту.

З панядзелка, 10 жніўня, на капітальны рамонт закрыюць вуліцу Карла Маркса. Тут заменяць каля 40 каналізацыйных калодзежаў з люкамі. Асфальтаванне правядуць на фінішы работ да пуцеправода на вуліцы Будзёнага. Карла Маркса адкрыюць для руху транспарту 29 жніўня.