Аляксандр Лукашэнка наведаў вайсковую часць 3214 унутраных войскаў. Яму паказалі трэніроўку па разгоне акцыі пратэсту — пратэстоўцаў згулялі іншыя вайскоўцы. Сюжэт прайшоў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

 — Хлопцы павінны разумець, што яны ў сваім доме і нікому не дазволена іх штурхаць нагамі. Ні ў якім выпадку на правакацыі не ісці. Але ні ў якім разе не крыўдзіць хлопцаў. А то мы хутка як у дзіцячым садку будзем з імі няньчыцца, — сказаў прэзідэнт на сустрэчы.