Новы сучасны шасцівагонны дызель-цягнік польскай вытворчасці будзе курсіраваць паміж Гроднам і Мінскам з 24 ліпеня. Ён заменіць на маршруце адзін з лакаматыўных цягнікоў з купэйнымі і плацкартными вагонамі.

Мяркуючы па раскладзе жалезнай дарогі, пакуль новы цягнік з агульнымі вагонамі на маршруце Гродна-Мінск заменіць ранішні цягнік № 730 на 06:35, з Мінска ў Гродна ён будзе выязджаць у 19:12 (№ 729).

Зараз у гэта час курсіруе цягнік з агульнымі (8,37 рублёў за месца), купейными (17,77 рублёў) і плацкартнымі (12,83 рублёў) вагонамі. У новым жа будуць толькі агульныя вагоны з сядзячымі месцамі, і кошт вырасце адпаведна да 16,02 рублёў за звычайнае і 22,20 за месца першага класа. Час у дарозе пакуль не мяняецца — 4 гадзіны 8 хвілін да Мінска і 4 гадзіны 20 хвілін з Мінска ў Гродна. Канструкцыйная хуткасць новага цягніка — 140 км/ч.

У шасцівагонным дызель-цягніку ёсць 311 стацыянарных месцаў для сядзення, у тым ліку 25 месцаў першага класа. У вагонах новага цягніка — мяккія крэслы з рэгуляваннямі спінкі і падлакотнікаў і разеткамі каля кожнага месца, кандыцыянеры. Ёсць доступ да забаўляльных рэсурсаў бартавога сервера і Wi-Fi. Выдзеленая зона для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, перавозкі дзіцячых калясак, веласіпедаў і буйнога багажу. У цягніку ёсць чатыры прыбіральні, адна з іх прыстасаваная для пасажыраў з інваліднасцю і абсталявана пеленальным столікам.

Вытворца цягніка — польская кампанія PESA Bydgoszcz SA. Шасцівагонны дызель-цягнік ДП6−004 паступіў на Беларускую чыгунку сёлета, паведамляе ведамства. Дзякуючы рэалізацыі Дзяржпраграмы развіцця транспартнага комплексу Беларусі на 2016−2020 гг. у мінулым годзе тры такіх дызель-цягнікі з’явіліся па маршруце Мінск — Віцебск, у гэтым годзе запланавана пастаўка яшчэ трох.

Чытайце таксама:
Кіраўніцтва БЧ адказала на петыцыю аб пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў цягніках

Цягнік Гродна-Друскінінкай вернецца? Урад Літвы разглядае тры варыянты