Па стане на 21 ліпеня каранавірусам заразіліся 66 348 беларусаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 58 592 пацыентаў, 507 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 135 новых выпадкаў, паводле афіцыйных звестак, памерлі 4 чалавекі, 302 пацыенты паправіліся. На цяперашні момант каранавірус ў Беларусі афіцыйна дыягнаставаны ў 7249 чалавек.

За перыяд распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 1 202 214 тэстаў. За апошнія суткі было зроблена 2 897 тэстаў, што менш, чым у папярэднія дні (перад гэтым было зроблена 6 155 тэстаў за суткі).

СААЗ: масавая вакцынацыя можа пачацца ў сярэдзіне 2021 года

Маштабная вакцынацыя супраць каранавіруса можа пачацца ў свеце ўжо ў сярэдзіне 2021 года, піша Deutsche Welle са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара СААЗ па праграмах Сумію Свамінатан.

«Цяпер ужо 20 вакцын-кандыдатаў знаходзяцца на этапе клінічных выпрабаванняў. Таму мы вельмі спадзяемся, што некалькі з іх акажуцца дзейснымі», — заявіла яна.

Першыя вынікі клінічных выпрабаванняў могуць быць даступныя ўжо ў пачатку 2021 года. Пасля таго як масавая вытворчасць вакцыны будзе завершана, у сярэдзіне 2021 года можна будзе прыступаць да шырокай вакцынацыі, дадала яна.

Хроніка каранавіруса ў Гродне