Новости

C 21 ліпеня Кірава і частка праспекта Касманаўтаў зноў перакрываюць на шэсць дзён. Уведзены дадатковы маршрут

Рух транспарту закрываецца з 9 раніцы 21 ліпеня да паўночы 26 ліпеня па праспекце Касманаўтаў ад вуліцы Захарава (прыпынак «Аўтавакзал») да вуліцы Кірава (толькі ў напрамку цэнтра). Таксама будзе закрыта вуліца Кірава, у тым ліку і скрыжаванне з вуліцай Сацыялістычнай.

Абмежаванне руху звязана з працягам рамонтных работ. З улікам змены патокаў транспарту будзе забароненая стаянка на вуліцы Парыжскай Камуны, вуліцах Сацыялістычнай і Свярдлова ў тых месцах, дзе яна дазвалялася на праезнай частцы.

Будуць арганізаваныя часовыя прыпынку для грамадскага транспарту «Праспект Касманаўтаў» па вуліцы Пралетарскай (у абодвух напрамках), інфармуе гарвыканкам.

Рух гарадскога транспарту змяняецца. Маршруты аб’едаў падрабязна тут. Тралейбусы № 3 «Фарты — Гродна Азот» і № 6 «Хімвалакно — Дзевятоўка» курсіраваць не будуць.

Таксама на гэты час уведзены дадатковы маршрут № 52 «Дом навукі і тэхнікі - Плошча Савецкая» (расклад).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025